Образование должно давать ребенку свободу думать, а учителю — свободу учить. Об этом заявила Светлана Тихановская в обращении к беларусам по случаю Дня знаний.
«Сёння пачынаецца новы навучальны год. Новыя класы і аўдыторыі, новыя знаёмствы, сустрэчы з сябрамі і планы на цэлы год наперад. Але ж сёння многія бацькі і настаўнікі глядзяць на беларускую адукацыю з трывогай. У школе ўсё больш ідэалогіі і забарон, а прасторы для рэалізацыі сваіх і дзіцячых талентаў усё менш.
Адпраўляючы дзяцей у школу, мы спадзяемся, што іх навучаць даведвацца пра новае, шукаць сябе, дадуць магчымасць памыляцца і вучыцца на сваіх памылках. Але ўсё часцей ім прапануюць гатовыя правільныя адказы і тлумачаць, якія пытанні лепш увогуле не задаваць. Але ж так не павінна быць.
Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку свабоду вучыць. І сёння я хачу сказаць усім школьнікам і студэнтам: не страчвайце зацікаўленасці інтарэсу. Нягледзячы ні на што, шукайце тое, што цікава менавіта вам. Развівайце свае таленты. Знаёмцеся. Знаходзьце сваіх людзей. Веды і ўменні, якія вы здабываеце сёння. Застануцца з вамі пры любых абставінах.
Я таксама ведаю, што многія настаўнікі хацелі б займацца тым, дзеля чаго яны калісьці прыйшлі ў прафесію: даваць дзецям веды, заўважаць іх здольнасці і вучыць думаць і не баяцца задаваць пытанні. Але замест гэтага рэжым патрабуе ад вас ідэалагічных мерапрыемстваў і прымушае выконваць чужую працу, такую як, напрыклад, рамантаваць класы або мыць падлогі. І тым каштоўней, што нават у такіх умовах вы працягваеце заставацца сапраўднымі настаўнікамі. Вашая годнасць і гонар — найлепшы ўрок для маладога пакалення.
І таксама я хачу сказаць дзякуй усім бацькам, якія дапамагаюць дзецям развіваць найлепшыя якасці ў сябе. Сёння, калі ў школе не заўсёды можна атрымаць сумленныя адказы на складаныя пытанні, асабліва важна, каб іх можна было задаць дома. Размаўляйце з дзецьмі пра тое, што адбываецца навокал, і падтрымлівайце іх права мець уласнае меркаванне.
Я ведаю, што прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі. Таму што тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння вызначае, якой будзе Беларусь заўтра. З першым верасня», — сказала она.
