Тихановская: Мы должны строить Беларусь, где ни одна женщина не будет бояться возвращаться домой

Главное
Фото: Офис Тихановской

Светлана Тихановская выступила с заявлением к Международному дню борьбы за ликвидацию насилия против женщин. Она подчеркнула, что необходимо строить такую Беларусь, где женщины без боязни могут возвращаться домой, где он могут работать без давления и унижений и где государство не будет источником насилия.

«Сёння мы гаворым пра гвалт у самых розных яго формах: фізічны, псіхалагічны, палітычны. Пра тых жанчын, якія сутыкнуліся з хатнім гвалтам і былі вымушаныя шукаць абароны там, дзе яе часта няма. Пра тых, хто перажываў прыніжэнні і дыскрымінацыю на працы. Пра жанчын, якія страцілі волю за сваю грамадзянскую пазіцыю, прайшлі праз допыты, ціск, пагрозы і нават гвалт. І пра тых, хто, нягледзячы на страх і небяспеку, працягвае змагацца за праўду і свабоду.

Беларускі штодня праяўляюць неверагодную стойкасць: трымаюць на сваіх плячах сям’ю, працу, грамадскія ініцыятывы, падтрымліваюць людзей вакол сябе і нашую краіну ў самыя цяжкія часы.

І сёння я хачу сказаць кожнай жанчыне: вы не адна. Мы побач. Мы разам. І калі вам пагражае небяспека — не абірайце маўчанне. Ніводная жанчына не павінна заставацца сам-насам з гвалтам. Калі вы сутыкаецеся з пагрозамі, ціскам або абразамі, звяртайцеся па дапамогу: да надзейных блізкіх, у сацыяльныя і праваабарончыя арганізацыі, у службы падтрымкі. Прасіць абароны — гэта не слабасць.

Мы павінны будаваць Беларусь, дзе ніводная жанчына не будзе баяцца вяртацца дадому. Дзе яна зможа працаваць без прыніжэнняў і ціску. Дзе дзяржава не будзе крыніцай гвалту, а наадварот — гарантам абароны. Дзе любы чалавек, незалежна ад полу, зможа жыць свабодна, бяспечна і з адчуваннем уласнай годнасці», — говорится в заявлении.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости