Талін, Вільня, Варшава: фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззяне» пройдзе ў лістападзе ў адзінаццаты раз

Культура
"Паўночнае ззянне" ў Вільнюсе ў 2024 годзе. Фота: сацсеткі фэсту.

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» аб’явіў даты сваёй 11-й эдыцыі. Кінафорум пройдзе ў афлайн і анлайн-фарматах з 3 па 23 лістапада.

Афлайн-паказы фільмаў фестывалю адбудуцца ў Вільні (з 3 па 5 лістапада), Варшаве (з 6 па 9 лістапада) і Таліне (з 19 па 21 лістапада). Анлайн-паказы будуць ладзіцца на сайце форума з 10 па 23 лістапада.

Лозунг «Паўночнага ззяння-2025» — «Мы проста дзеці».

Заснавальніца і дырэктарка агляду Воля Чайкоўская разгарнула сэнс слогана ў адмысловым маніфесце-вершы:

«Дзяцінства сканчваецца, калі нараджаеш новага чалавека
і ўпершыню па-сапраўднаму ўсведамляеш сваю смяротнасць
усведамляеш, што ты некалі скончышся
што перадала нешта самае важнае і крохкае гэтай малечы
нешта жыццядайнае
хацелася б — бессмяротнае, непаражальнае
але, на жаль…
такое ж каштоўнае і недасканалае, як і ў цябе самой, адзінае
жыццё

дзяцінства сканчваецца,
калі ўжываеш цытату “мы проста дзеці”
як метафару, а не ў літаральным сэнсе
кажаш “мы проста дзеці”, калі хочацца бесклапотнасці і лёгкасці
калі адказнасць перастае быць па сілах
і хочацца ляжаць на траве з клеверам і дзьмухаўцамі
і чытаць кніжку, атрыманую ад мамы,
«Динка прощается с детством»

мы проста дзеці
мы сядзім на аблоках, робім адваротны адлік да апакаліпсісу
ці кліматычнага калапсу
швэндаемся па горадзе без мэты
разважаючы пра анарха-пацыфізм і апалітычнасць
мы проста дзеці
якім не хочацца нікуды спяшацца
якія бунтуюць супраць эстэблешменту
як sex pistols
і публікуюць наўмысна неадрэтушыраваныя
фоткі
ў інстаграм, каб прасоўваць рэальнае жыццё

мы проста дзеці
якія хочуць рэальнага жыцця
кахаць, трымацца за рукі,
быць шчасьлівымі
не баяцца
не рэтраўміравацца навінамі
кожны другі дзень
мы проста дзеці
мы хочам пакінуць
пасля сябе святло
а не цень».

Сачыць за навінамі фэсту можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости