Гомельскія электрапостпанкі Sož напісалі песню пра Табарова, 33.
У Варшаве па гэтым адрасе знаходзілася ключавое аддзяленне Упраўлення па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców).
Гэта ўстанова займаецца справамі, якія маюць вырашальнае значэнне для беларусаў і іншых замежнікаў у Польшчы — менавіта там эмігранты атрымоўваюць статус бежанца і дадатковай абароны. Нядаўна афіцыйным пунктам для падачы дакументаў на міжнародную абарону стала ўпраўленне па адрасе ul. Wynalazek, 1, але за Табарова, 33 замацаваўся арэол месца, дзе вырашаюцца лёсы.
Паэт і франтмен Sož Алесь Плотка адзначае папулярнасць гэтай песні ў публікі ў Польшчы.
«Па зразумелых у цэлым прычынах гэтая песня стала галоўным хітом польскіх канцэртаў гурта», — заўважае творца.
Кампазіцыя ўжо не аднойчы выконвалася на разнастайных выступленнях калектыву. Зараз запіс яе жывога выканання стаў даступны на YouTube-канале гурта.
Неўзабаве ў сеціве з’явіцца жывы відэаканцэрт Sož у клубе Chmury цалкам.
Публікуем словы песні і яе беларускі пераклад.
***
Taborowa 33
Najlepsi ludzie, znajome twarze
Ludzie z ideami, ludzie z sercami
Ludzie, w których tak bogato nadziei,
Bogato wiary, bogato historii.
Taborowa 33
Jak linie piosenki Roberta Smitha,
Ludzie księgi, żywa biblioteka,
Storytelling na każdej stronie –
Myaża, Die Grenze, Granice…
Taborowa 33
Najlepsi ludzie, znajome twarze,
Ludzie z nadziejami, ludzie z sercami,
Ludzie, w których bogato miłości,
Bogato wiary, bogato historii.
***
Табарова 33
Найлепшыя людзі, знаёмыя твары
Людзі з ідэямі, людзі з сэрцамі
Людзі, у якіх так багата надзеі,
Багата веры, багата гісторыі.
Табарова 33
Як радкі песні Роберта Сміта (Robert Smith),
Людзі кнігі, жывая бібліятэка,
Сторытэлінг на кожнай старонцы — «Мяжа́», «Die Grenze», «Граніцы»…
Табарова 33
Найлепшыя людзі, знаёмыя твары,
Людзі з надзеямі, людзі з сэрцамі,
Людзі, у якіх багата любові,
Багата веры, багата гісторыі.
Sož — электрапостпанк-гурт родам з Гомеля, носіць назву ракі, на якой стаіць горад. Гурт выпусціў міні-альбом «Apošnija Tancory», а таксама кліпы «Malako», «Stotis» i «Apošnija Tancory», рэлізы C’est la Vilnia, Eras i Tanatas. Жыве і выступае зараз у Варшаве.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
182 прагляды ў супергіта.