Фота: Ірына Арахоўская.
Музычны праект Swada x Niczos, які спалучае электронную музыку з традыцыйнымі спевамі Падляшша, апублікаваў расклад маштабнага вясення-летняга турнэ. Серыя канцэртаў пад назвай «LATO 2026» ахопіць усю тэрыторыю Польшчы — ад поўдня да балтыйскага ўзбярэжжа.
«Гэтым летам танцы будуць ад Балтыкі да Татраў. Усіх запрашаем!» — адзначылі музыкі ў анонсе.
Турнэ пачнецца 23 красавіка і ахопіць дванаццаць польскіх гарадоў. Сярод іх: Беласток, дзе запланавана адразу тры выступы (23 красавіка, 25 чэрвеня і 4 ліпеня), Цешын, Вісла, Познань, Ястшэмбе-Здруй, Кракаў, Катавіцы (у межах OFF Festival), Бельск-Падляскі (фестываль Barnfield) і Чэхавіцы-Дзедзіцы. Асобным пунктам праграмы стане выступ у вёсцы Пачын на Las Festival у канцы чэрвеня.
Арганізатары падкрэсліваюць, што маршрут будзе папаўняцца новымі лакацыямі, таму прыхільнікам раяць сачыць за абнаўленнямі ў сацыяльных сетках гурта.
Акрамя сольных канцэртаў, дуэт стане ўдзельнікам буйных музычных форумаў, сярод якіх OFF Festival і Las Festival.
Падляшска-калумбійскі дуэт Niczos x Sw@da (Ніка Юрчук і Віктор Шчыгел) пераасэнсоўвае архаічныя спевы Падляшша праз прызму электронікі і бейсу, выкарыстоўваючы ў творчасці ўнікальную падляшскую гаворку. У 2024 годзе гурт выдаў свой першы поўнафарматны альбом #ІНДАВУДЗ.
У 2025 годзе музыканты ўдзельнічалі ў нацыянальным туры на «Еўрабачанне» , дзе занялі другое месца. Нядаўна дуэт выдаў новы сінг «Synchronija», які стварылі падчас сёлятніх жорсткіх маразоў на Падляшшы.
Падрабязней пра тур можна дазнацца тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram