Аўтар вокладкі: @dir.mochФота: сацсеткі гурта.
Падляшскі дуэт Sw@da i Niczos, вядомы сваім майстэрствам спалучаць фолк з сучаснай электронікай, выпусціў новы сінгл — «Synchronija». Трэк пра жаночую энергію, супольнасць і цяпло Sw@da стварыў падчас жорсткіх маразоў на Падляшшы.
Віктар Sw@da Шчыгел ўзгадвае, што ідэя песні нарадзілася з жадання стварыць нешта, што будзе «граць знутры».
«Бо на вуліцы трэскаў мароз, калі мы сядзелі ў студыі і запісвалі трэк. «Synchronija» — гэта жанчына, а цяпло ідзе ад танца і супольнасці. Дайце знаць, ці танчылі вы пад яе ўжо з кімсьці блізкім», — падзяліўся творца.
Вынікам стала атмасферная кампазіцыя, дзе голас Нікі Юрчук (Niczos) нібы вядзе слухача ў рытуальны танец.
Канал «Клік» так пракаментаваў вяртанне гурта:
«Гэтым разам яны прынеслі танцавальны біт, натхнёны amapiano і хвалямі afrohouse. У аранжыроўцы чутныя лакальныя інструменты – напрыклад, кобыз, які выклікае асацыяцыі з падляскімі татарамі. Музыкі падкрэсліваюць, што для іх танец – універсальная мова, якая аб’ядноўвае рухамі ў адзіны рытуал. А лірыка тут натхнёная шаптухамі і іх замовамі, скіраванымі на выгнанне негатыўных эмоцый. Дуэт ужо анансаваў новы альбом у гэтым годзе, таму ўсе мы вельмі чакаем».
Слухаць новую кампазіцыю можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram