Скрын відэа
У фінал польскай кваліфікацыі на Еўрабачанне-2025 кваліфікаваліся адзінаццаць таленавітых артыстаў. Канцэрт, які вызначыў польскага прадстаўніка на Еўрабачанні 2025 у Базелі, трансляваўся на TVP2.
Sw@da і Niczos з песняй «Люстэрка» ў глядацкім sms-галасаванні занялі другое месца, атрымаўшы каля 24 працэнтаў. Дуэт з Падляшша спалучыў народную песню з сучаснай танцавальнай электронікай. Выступленне было відовішчным і яркім, з выразнай харэаграфіяй. Музыкі называюць свой стыль «Podlasie bounce». У размове з вядучай у чарговы раз расказалі гледачам, што спяваюць на падляшскай мове, а Ніка Юрчук удакладніла, што спявае на гэтай мове з дзяцінства. Тэксты для кампазіцый дуэта піша Ніка «Niczos» Юрчук, а Віктар «Sw@da» Шчыгел стварае біт і аранжыруе кампазіцыі.
Гледачы ў sms-галасаванні вызначылі пераможцу. Ім стала спявачка Юстына Стэчкоўска. Яна будзе прадстаўляць Польшчу на Еўрабачанні-2025.