Фота:t.me/CabinetBelarus.
Святлана Ціханоўская падчас афіцыйнага візіту ў Чэхію асабіста ўручыла ўзнагароду беларускаму даследчыку, перакладчыку і выдаўцу Сяргею Шупу. Лідарка Беларусі наведала яго ў шпіталі, дзе творца праходзіць рэабілітацыю пасля планавай аперацыі.
Спадар Сяргей быў уганаравы медалем Францыска Скарыны — узнагародай, якая ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа.
Таксама ў гэтыя дні ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўручыла медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» нямецкаму гісторыку Феліксу Акерману. Даследчык, які валодае беларускай мовай, шмат гадоў займаецца беларускай тэматыкай, працаваў у ЕГУ і выдаў шэраг кніг пра Беларусь на беларускай і нямецкай мовах. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі падтрымку беларускіх акадэмічных праектаў у Германіі і магчымасці яе пашырэння.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram