Святлана Алексіевіч выступіць у Варшаве

Культура
Святлана Алексіевіч. Фота: Elke Wetzig.

16 чэрвеня лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч сустрэнецца са сваімі чытачкамі і чытачамі ў Варшаве ў Новым Тэатры.

Арганізатарам падзеі выступае Беларускі ПЭН у партнёрстве з Новым Тэатрам (Nowy Teatr) і горадам Варшавай.

Святлана Алексіевіч (нар. 1948) – беларуская пісьменніца і журналістка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015), якую атрымала за «поліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Тэмамі яе кніг з’яўляюцца, сярод іншага, удзел жанчын у Другой сусветнай вайне, катастрофа ў Чарнобылі, савецкая інтэрвенцыя ў Афганістане, паўсядзённае жыццё ў Расіі і постсавецкіх краінах. Даследчыкі класіфікуюць яе творы як дакументальную прозу, творы-араторыі, калектыўныя сведчанні, эпічны хор, дакументальныя маналогі і літаратурную журналістыку. Сама аўтарка кажа пра сваю творчасць: «Я не пішу сухой, голай гісторыі фактаў, падзей – я пішу гісторыю пачуццяў».

Мадэраваць сустрэчу будуць Таццяна Нядбай і Юстына Чэхоўска.

Мова сустрэчы: руская / беларуская, з перакладам на польскую мову.

Уваход на мерапрыемства – вольны.

Дата і час падзеі: 16 чэрвеня 2025 года, 19:00–21:00.
Месца: Фае Новага Тэатра / Новая Кнігарня, ul. Madalińskiego 10/16, 02-513 Варшава, Польшча.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости