Святлана Алексіевіч павіншавала Святлану Ціханоўскую з вызваленнем мужа

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі і ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч павіншавала Святлану Ціханоўскую з вызваленнем мужа — Сяргея Ціханоўскага.

Пісьменніца патэлефанавала нацыянальнай лідарцы беларусаў.

«Я вельмі радая, што вы ўдваіх ужо і што ваш боль – ну хаця б адзін боль – на адзін боль меншы!», — сказала яна.

Павіншавала Святлана Алексіевіч і вызваленую сёння выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну: «Я вельмі радая, што вы на волі і што вы зноў будзеце бачыць сваю маму, сваіх студэнтаў! І мы вас усіх вельмі любім! Выклікала захапленне, як вы сябе паводзілі, вашая годнасць!». 

Нагадаем, што сёння пасля перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага і Аляксандра Лукашэнкі былі вызвалены 14 палітвязняў.

Поўны спіс вызваленых пакуль не апублікаваны. Вядома, што на волі аказаліся Сяргей Ціханоўскі, Ігар Карней, Наталля Дуліна, Акіхіра Гаеўскі-Ханада, Сяргей Шэлег, Галіна Краснянская, Кірыл Балахонаў, Алан Райо, Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!