Анансаваны раней новы альбом беларускіх музыкаў Светы Бень і Галі Чыкіс «Прыём!» з’явіўся сёння ў сеціве.
«9 песен и 1 стихотворение, в которых есть весь спектр эмоций: от безнадёжного отчаяния до отчаянной надежды. Не хватает только одной – веселья, к отсутствию которого, кажется, все уже начали привыкать, — ахарактарызавала новую плытку беларуская паэтка і музыка Света Бень. — Но радость есть. Или хотя бы ожидание той самой радости, когда среди зияющей пустоты и кромешной тьмы на твой сигнал откликается кто-то другой. И ты уже не один. А есть уже двое, а может и намного больше, и они держатся на этой волне, несмотря на шторм и ураган вокруг».
Нагадаем, што альбом запісваўся ў Берліне. Ён быў зроблены літаральна за два тыдні, а далей шла праца па дапрацоўцы, — распавядала Света Бень аглядальніку Reform.by раней у інтэрв’ю.«Пэўна, ёсць людзі, якія асэнсоўваюць і бачаць свет ды падзеі, якія адбываюцца тут, [у Беларусі], з блізкага мне пункту гледжання. Мне хацелася б паразмаўляць з тымі людзьмі і даць ім сігнал, што мы чуем адно аднаго», — падкрэсліла творца.
Пэўны час таму ў сеціва былі выкладзены тры сінглы з плыткі — «Зеркальный шар», «Черные бидоны» і «Не печалуйся!». Сёння ж у берлінскай прасторы на Otto-Braun Straße 70-72 адбудзецца сольны канцэрт Светы Бень «Из ямки земляной» у межах падтрымкі новага альбома.
Частка сродкаў ад продажу білетаў будзе пералічана на дабрачыннасць.
Слухаць альбом «Прыём!» на шматлікіх платформах можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: