Супрацоўніцтва з тэлеканаламі, культурнае імпартазамяшчэнне — новаму гендырэктару кінастудыі «Беларусьфільм» агучылі яго задачы

Культура
Экс-кіраўнік кінастудыі Уладзімір Карчэўскі, новы гендырэктар Юрый Аляксей і міністр культуры Анатоль Маркевіч. Фота: тэлеграм-канал Міністэртва культуры.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч сёння прадставіў калектыву Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» новага генеральнага дырэктара. На мінулым тыдні на гэту пасаду быў прызначаны намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», экс-генеральны дырэктар «Гроднааблкінавідэапракату» Юрый Аляксей.

На сустрэчы міністр культуры звярнуў увагу на задачы, пастаўленыя перад новым кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам.

Так, Юрый Аляксей мусіць звярнуць увагу:

  • на пашырэнне супрацоўніцтва кінастудыі з нацыянальнымі тэлеканаламі і Белтелерадыёкампаніяй,
  • фарміраванне прафесійнай каманды;
  • эфектыўнае ўкараненне стратэгіі культурнага імпартазамяшчэння ў кінематаграфіі;
  • вытворчасць фільмаў, запатрабаваных гледачом і скіраваных на патрыятычнае выхаванне насельніцтва.

Сыходзячы з агучаных задач, кінастудыя «Беларусьфільм» павінна ўзяць курс на вытворчасць ідэалагічнага, прапагандысцкага прадукту, які пры гэтым мусіць карыстацца попытам гледачоў. Якім чынам гэта будзе зроблена — пакуль можам толькі ўявіць.

Юрый Аляксей прыйшоў на пасаду кіраўніка «Беларусьфільма» з пасады гендырэктара «Гроднааблкінавідэапракату». Да гэтага ён шмат гадоў працаваў у гаркаме БРСМ па Гродзенскай вобласці і ва ўпраўленнях Гродзенскага гар- і аблвыканкама — намеснікам загадчыка аддзела культуры, спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы. Юрый Аляксей з’яўляецца актыўным прыхільнікам дзеючай улады. Падчас працы ў «Гроднааблкінавідэапракаце» ён меў планы па стварэнні серыі патрыятычных мультфільмаў для дзяцей 5-6 гадоў, а таксама ладзіў шмат патрыятычных акцый з удзелам прызыўнай і дапрызыўнай моладзі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: