На ютуб-канале «Саша, что ты несешь?!» выйшаў пяты — і апошні — эпізод праекта «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі». Яго гераіня — беларуская актывістка, блогерка, «БЧБ-нявеста» Іна Зайцава.
Аблічча Іны Зайцавай — нявесты ў белай вясельнай сукенцы з чырвонай паласой, якая адсылае да бела-чырвона-белага сцяга — стала адным з найяскравейшых вобразаў у мірным пратэсным руху 2020 года, багатага на праявы народнай творчасці і крэатыву. Гэты перформанс падчас маршаў зрабіў Іну знакамітасцю, але і прымусіў пакінуць Беларусь пасля пачатку рэпрэсій у дачыненні да яе сям’і і ў цэлым у краіне.
За апошнія чатыры гады Іна змяніла дзве краіны — будавала дом пад Кіевам, але з-за праблем з легалізацыяй пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну перабралася ў Швейцарыю. Гісторыя Іны Зайцавай — гэта гісторыя ўнутранай трансфармацыі, трываласці і антыкрохкасці. Гісторыя жанчыны, якая прымае выпалыя ёй іспыты лёсу з годнасцю, удзячнасцю і пэўнай доляй самаіроніі.
Невыпадкова «БЧБ-сукенка» — адзін з самых запамінальных артэфактаў Музея Вольнай Беларусі.
Рэжысёр эпізода — Максім Швед.
Аператар — Ягор Яфімаў.
Цыкл «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» — праект пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў Варшаве. Аўтар ідэі і шоуранер праекта — Максім Швед.
Прачытаць інтэрв’ю з Інай Зайцавай можна тут.
Музей Вольнай Беларусі па-ранейшаму збірае артэфакты беларускіх пратэстаў і гісторыі людзей — іх удзельнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram