Стэнд з фотаальбомамі беларускіх фатографаў прадстаўлены на польскім Фестывалі фотакніг у Катавіцах — фотафакт

Дзясяткі кніг беларускіх фатографаў і мастакоў прадстаўлены на адмысловым стэндзе беларускай фатаграфіі ў Galeria Pojedyncza на Фестывалі фотакніг у Катавіцах (Paper Photo Festival).

Гэта стала магчымым дзякуючы ўдзелу ў новым форуме беларускай фоташколы ФШ1 (FSh1) — каманду інстытуцыі, што знаходзіцца ў Варшаве, запрасілі польскія калегі.

Фота: Яўген Атцецкі, сацсеткі ФШ1.

Фотакнігі і зіны беларускіх фатографаў былі прадстаўлены на стэндзе-экспазіцыі з калекцыі ФШ1. Нагадаем, што незалежная інстытуцыя акурат зараз фарміруе збор беларускіх фотавыданняў у межах праекта фотабібліятэкі. Творчая фатаграфія, эксперыментальная, канцэптуальная — заснавальнікі ФШ1 зацікаўлены ў выданнях рознага напрамку фатаграфіі.

На фестывалі ў Катавіцах таксама адбыліся прэзентацыі дзвюх працаў выдавецтва «Тамака», якое спецыялізуецца на публікацыі фотакніг мастакоў з Беларусі: «Everybody Dance!» Машы Святагор і новага фотальбома «Rattus Sapiens» Марыі Карнеенка.

Таксама беларуская фатографка Вікторыя Адамава распавяла на фэсце пра макет кнігі «Czur, jestem w domku», які стаў фіналістам адмысловага конкурсуPaper Photo Dummy Award 2025 (у ім спаборнічаць менавіта макеты кніг, неапублікваныя праекты).

Paper Photo Festival (PPF) 2025 у Катавіцах — гэта новы міжнародны фестываль, які канцэнтруецца на фотакнігах (photobooks) як на самастойнай і паўнавартаснай форме мастацтва. Выстава беларускіх фотакніг была афіцыйна ўключана ў праграму форума.

Стэнд беларускай фатаграфіі будзе працаваць у катавіцкай Galeria Pojedyncza да 30 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!