«STATUS» – дакументальны спекталь пра людзей з ВІЧ пакажуць у Варшаве

Культура
Фотаздымак-эмблема Тутэйшага тэатра. Аўтарка фота: Вольга Бубіч.

«STATUS» – так называецца новая пастаноўка беларускага рэжысёра і актора Андрэя Саўчанкі, у фокусе ўвагі якой – асабістыя гісторыі людзей з ВІЧ. Прэм’ера незвычайнага дакументальнага спектакля ад Тутэйшага тэатра адбудзецца 18 траўня ў варшаўскай прасторы «MIT».

«Плюсануў альбо плюсанула», – так на ўнутраным лексіконe кажуць пра чалавека, які атрымаў пазітыўны аналіз на ВІЧ. Чым жывуць людзі са статусам? Пра што мараць? Як да іх ставяцца ў грамадстве? Чаму пры сустрэчы з незнаёмым мы заміраем, калі яно кранаецца нас упершыню? І як пачаць рухацца далей? Як адзначаюць стваральнікі пастаноўкі, галасы іншых і судакрананне дазволяць гледачу ўбачыць за люстэркам стыгмы жывога чалавека.

У спектаклі задзейнічаны беларускія акторы і акторкі: Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч, Наста Каплан, Крысьціна Грэкава, Павел Ярмак, Наста Ляшковіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская.

Кампазітар: Эрык Арлоў-Шымкус. Рэжысёр святла – Сяржук Голік. Відэапраекцыі – Даніла Ганчароў.

Спектакль рэалізуецца ў межах цыкла мерапрыемстваў прасторы«MIT» пра ВІЧ.

Нагадаем, што ў даробку рэжысёра Андрэя Саўчанкі такія пастаноўкі як: «Эмігранты», «Сад», «Гаральд», «Лэдзі & МакБэт», «Страта» ды іншыя.

Уваход на пастаноўку «STATUS» – вольны. Але патрэбра рэгістрацыя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости