Reform.news

Статкевич раскритиковал письмо бывших политзаключенных

Reform.news · 28 октября 2026, 08:36

https://reform.news/statkevich-raskritikoval-pismo-byvshih-politzakljuchennyh/

Политик и бывший политзаключенный Николай Статкевич в своем Telegram-канале выступил с критикой письма бывших политзаключенных, в котором они призвали европейских политиков к более активным действиям по освобождению людей, находящихся в беларусских тюрьмах по политическим обвинениям. Самые большие претензии у Статкевича вызвал тезис о том, что никакие политические цели не стоят здоровья и жизни людей.

Статкевич отметил, что тема обращения пости беспроигрышная: кто же будет против освобождения невиновных? По его мнению, такие призывы будут позитивно восприняты не только политзаключенными и ихблизкими.

«Яны будуць станоўча ўспрынятыя і рэжымам, які трымае палітвязняў у зняволенні і пастаянна папаўняе іх шэрагі, што робіць удзел у звароце, як мінімум, бяспечным. Стаўленне рэжыму таксама зразумелае: чым больш пакупнікоў, тым большая выгада прадаўцу. А з папаўненнем запасаў «тавару» праблем няма», — написал он.

Статкевич отметил, что такие предложения будут звучать еще не раз, поэтому он не хочет обсуждать их, но хочет обратить внимание на обоснование, в частности, на слова о ценности человеческой жизни.

«Напрыклад, «Няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё». Тут ініцыятары звароту замянілі адно слова. Замест «чалавечае» больш сумленна было б напісаць «маё». Такая падмена невідавочная ў вольных развітых краінах, дзе можна пражыць жыццё і ні разу не сутыкнуцца з сітуацыяй, калі прыходзіцца выбіраць паміж сваім жыццём і жыццём іншых людзей. У гісторыі ўсіх ацалелых народаў такі выбар паўставаў шматкроць, а ў многіх іншых краінах свету ён можа паўстаць і зараз. Што абралі б тыя, хто напісаў у звароце пра бясспрэчны прыярытэт чалавечага выжывання? Адказ для мяне відавочны.

Хоць аўтары звароту ігнаруюць важнасць ідэалогій — гэта значыць ідэалаў, каштоўнасцей або перакананняў, — яны насамрэч прапагандуюць самую старую і масавую ідэалогію — ідэалогію выжывання і прыстасавання любым коштам. Адэпты такой ідэалогіі складаюць апору любога рэпрэсіўнага рэжыму, бо дзеля ўласнага дабрабыту і самазахавання яны гатовыя на парушэнне любых нормаў чалавечай маралі. Ці проста на пакорлівае ігнараванне такіх парушэнняў», — написал он.

Также у него есть претензии к тезису о том, что никакие политические цели не стоят жизни и здоровья людей.

«Яшчэ аўтары звароту сцвярджаюць, што «ніякая палітычная мэта не вартая здароўя і жыцця людзей». Пры гэтым яны, відавочна, маюць на ўвазе палітычныя мэты свабоды людзей і незалежнасці краін. Я ўпэўнены, што менавіта распаўсюд гэтай тэзы з’яўляецца адной з галоўных задач сапраўдных аўтараў звароту, што не здымае адказнасці з астатніх, якія далучыліся з-за «гуманных мэтаў» і «паважанай» кампаніі. Абясцэніць пакуты і ахвяры змагароў за свабоду Беларусі, свабоду і незалежнасць Украіны, свабоду ўсіх паняволеных краін свету ва ўсе часы, дыскрэдытаваць гэтыя каштоўнасці, зменшыць колькасць іх прыхільнікаў — вось сапраўдная мэта сапраўдных аўтараў звароту, які абражае мяне асабіста, а таксама вялікую колькасць вельмі годных людзей. Як жывых, так і мёртвых.

Свядомыя ці несвядомыя выканаўцы гэтай спецаперацыі нават не пераймаюцца тым, што жывуць на ўтрыманні і пад абаронай народаў вольных ды заможных краін, якія сталі такімі дзякуючы барацьбе за свабоду сваіх нацыянальных герояў.. Дыскрэдытуючы ўсе «палітычныя мэты» агулам, вы не абмінаеце і тыя ідэалы ды каштоўнасці, якія далі краінам, што вас прынялі, матывы зрабіць гэта. Бо вас палічылі паслядоўнікамі ўласных шанаваных герояў.

Яшчэ можна неяк патлумачыць, чаму вы разлічваеце беспакарана гадзіць на магілы змагароў за свабоду сваёй краіны, на магілы загінулых за незалежнасць Украіны. Але калі вы робіце тое ж у адносінах да змагароў за свабоду краін, што далі вам прытулак, то няўжо вам не сорамна ці, дакладней, не страшна? А мо менавіта ваша ідэалогія і падштурхоўвае вас да гэтага?» — заключил он.

Реклама

Добавить комментарий