Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за дасягненні ў галіне правоў чалавека назвала імёны намінантаў, які ўвайшлі ў шорт ліст.
Прэмія ўручаецца ў трох намінацыях.
Так, у намінацыі «Праваабронца года-2022» названыя наступны фіналісты:
У намінацыі «Журналіст года-2022» вылучаныя:
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2022» прагучалі:
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца анлайн 20 снежня 2022 года, пачатак а 15 гадзіне.
Як адзначаецца на сайце Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звоскага, адной з арганізацый-сузаснавальніц Прэміі, сёлета цырымонія, якая традыцыйна адбывалася 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пройдзе пазней – праз тое, што 10 снежня беларускія праваабаронцы сачылі за ўручэннем Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.
Трансляцыю цырымоніі можна будзе паглядзець на старонцы Беларускага дома правоў чалавека ў Facebook.
Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі яе лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года — за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Су-заснавальніцамі прэміі з’яўляюцца дзесяць праваабарончых арганізацый. Сярод лаўрэатаў узнагароды ў мінулыя гады — Марфа Рабкова, Дзяніс Івашын, Міжнародны медыяпраект «Жнівень 2020», Таццяна Агеева, Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова ды іншыя аўтары, праваабаронцы і кампаніі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram