Стаў вядомы шорт-ліст Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас-2026». Хто ў яго трапіў?

Названы кароткі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26». Гэтым разам узнагароды будуць уручаныя ў 15 катэгорыях.

Журы, у якое ўвайшлі 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў, кінадаследнікаў, ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў. Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак – гэта поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі. Асобна гэтым разам разглядаюцца дакументальныя рэпартажы. Дзве з намінацыяў – акурат «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» – з’явіліся ў гэтым сезоне кінапрэміі ўпершыню. Некаторыя фільмы бяруць удзел ананімна.

Поўны спіс намінантаў на «Чырвоны верас’26»:

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
  • «Працэсы» Андрэя Кашперскага
  • «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
  • «Цукар» Андрэя Кашперскага
  • Ананімны ўдзельнік

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
  • «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава
  • «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Святая вада» Андрэя Куцілы
  • Ананімны ўдзельнік
  • Ананімны ўдзельнік

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АНІМАЦЫЙНЫ ФІЛЬМ»

  • «Калыханка» Івана Гапіенкі
  • «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
  • «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ РЭПАРТАЖ»

«Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік

«Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік

«Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ(АЯ) РЭЖЫСЁР(КА)»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
  • Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»
  • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АКТОР»

  • Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»
  • Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
  • Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ АКТОРКА»

Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»

Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ ПРАЦА АПЕРАТАРА(КІ)»

  • Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»
  • Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
  • Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ СЦЭНАР»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
  • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЕ МАСТАЦКАЕ РАШЭННЕ (ПРАЦА МАСТАКА(ЧКІ)- ПАСТАНОЎШЧЫКА(ЦЫ)»

  • Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
  • Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)
  • Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ МАНТАЖ»

  • Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
  • Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»
  • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ САЎНДДЫЗАЙН (ПРАЦА КАМПАЗІТАРА(КІ) І/ЦІ ГУКАРЭЖЫСЁРА(КІ)»

  • Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі» Томас Энджэл Эндрэсэн
  • Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»
  • Ананімны ўдзельнік

НАМІНАЦЫЯ «АДКРЫЦЦЁ ГОДА»

  • Anna Avota
  • Ганна Бадзяка
  • Ананімны ўдзельнік

Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджання прэміі, дзе стануць вядомыя імёны пераможцаў, каманда «Чырвонага верасу» аб’явіць неўзабаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!