Спявачка Palina выпусціла свежы рэліз — інтэрпрэтацыю сваёй песні «Сарафан». Цяпер кампазіцыя называецца «Я б уплыла в океан»

Культура
Фота: інстаграм спявачкі.

«Я б уплыла в океан» — беларуская спявачка Palina ўчора прадставіла публіцы новую музычную інтэрпрэтацыю свайго хіта «Сарафан».

«Гэта песня — маё бясконцае сацыяльнае даследаванне, з зусім непрадказальнай аўдыторыяй: яе любяць майнкрафтары, дальнабойнікі, аўтааглядальнікі, швачкі і не толькі. А яшчэ яна мой талісман і амаль адзіны карміцель у сям’і», — прадставіла пераасэнсаваны музычны твор Palina.

Palina — творчы псеўданім беларускай выканаўцы Паліны Паланейчык. Аўтарка — лаўрэатка фестывалю «Бардаўская восень» у 2011 годзе і музычнай узнагароды Ultra-Music Awards у намінацыі «Адкрыццё года» ў 2012 годзе. Апошні альбом спявачкі «Ни берега, ни дна», на думку музычнага аглядальніка Аляксандра Чарнухі, увайшоў у пяцёрку найлепшых альбомаў 2023 года.

Слухаць новы сінгл беларускай аўтаркі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: