З 9 па 15 снежня на самай прэстыжнай тэатральнай пляцоўцы Францыі — тэатры Odéon — Théâtre de l’Europe — у рамках фестывалю «Парыжская восень» адбудуцца паказы спектакля «Сабакi Эўропы» Беларускага свабоднага тэатра. Пасля пакзаў чакаецца грамадская дыскусія з удзелам Альгерда Бахарэвіча, аўтарам аднайменнага рамана, паводле якога зроблены гэты спектакль.
На сваім тэлеграм-канале Мікалай Халезін, рэжысёр спектакля і аўтар драматургічнай адаптацыі (разам з Марыяй Бяльковіч), паведаміў, што білеты на паказы раскупленыя.
Спектакль «Сабакi Эўропы» паказалі ў сакавіку 2020-га ў Мінску, а сусветная прэм’ера адбылася на сцэне лонданскага «Barbican Centre» у сакавіку 2022-га.
Нагадаем, што раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: