«Спектакль “Сабакі Эўропы” Беларускага Free Theatre — найлепшы выступ года на вялікай сцэне ў Вялікабрытаніі паводле Broadway World і ў дзясятцы лепшых брытанскіх спектакляў года паводле Prospect Magazine. У сакавіку спектакль пакажуць у Аўстраліі», – паведамляе літаратар Альгерд Бахарэвіч на сваёй фэйсбук-старонцы.
Брытанскі часопіс Prospect Magazine апублікаваў сваю версію самых значных спектакляў Вялікабрытаніі 2022 года. У дзясятку лепшых увайшоў спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «Dogs of Europe».
«»Сабакі Эўропы» — назва рамана забароненага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, які ўвасабляе сабой літаратурны супраціў у антыўтапічнай імперыі. З мастацкага пункту гледжання гэтая адаптацыя, пастаўленая творцамі ў выгнанні, чые менш удачлівыя калегі працягваюць падвяргацца жорсткаму абыходжанню ў турмах Лукашэнкі, з’яўляецца буйным дасягненнем у галіне эпічнага апавядання», – пішуць у Prospect Magazine.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram