У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы пройдзе прэм’ера тэатралізаванай чыткі «Дзікае паляванне караля Стаха» (12+). Паказы адбудуцца 17, 18 і 23 лютага.
Над тэатралізаванай чыткай твора Уладзіміра Караткевіча працавала рэжысёрка Валянціна Янавец. Яна таксама з’яўляецца аўтаркай арыгінальнай інсцэніроўкі аповесці.
«З інсцэніроўкай былі пэўныя цяжкасці. Гісторыя Караткевіча вельмі шматслойная, і зрабіць сцэнічны варыянт у гэтым плане складана. Трэба і захаваць гісторыю, і ў той жа час яе акуратна скараціць, каб гэта было і сцэнічна, і лагічна ўсё выбудавана», — расказала Валянціна Янавец карэспандэнту БелТА.
У Брэсцкім тэатры актыўна апрабоўваюць такі фармат, як тэатралізаваная чытка. Яе асаблівасць у тым, што на сцэне неабходна стварыць мінімалістычную прастору, выкарыстоўваючы максімальна выразныя сродкі.
Рэжысёрка-пастаноўшчыца і аўтарка інсцэніроўкі — Валянціна Янавец
Мастак-пастаноўшчык — Мікалай Палтарака
Балетмайстар — Валерый Султанаў
Квіткі тут ці ў касе тэатра.
Дата: 17, 18 і 23 лютага
Час: 19.00
Месца: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, вул. Леніна, 21, Брэст.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: