Спектакль «1.8 М» пра беларускіх палітзняволеных удзельнічае ў французскім фестывалі Sens Interdits і збірае аншлагі

Культура
Алег Гарбуз распавёў як прымаюць французы пастаноўку пра беларускіх палітзняволеных. Фота: фейсбук Алег Гарбуза.

Міжнародны тэатральны праект — спектакль «1.8 М», заснаваны на лістах і ўспамінах палітзняволеных і іх сваякоў, — сёння можна ўбачыць у Францыі — у межах фестывалю Sens Interdits. Пастаноўка, прэм’ера якой адбылася на сцэне Новага тэатра ў Варшаве ў 2021 годзе, па словах купалаўца Алега Гарбуза, які задзейнічаны ў праекце, вылікае вялікую цікавасць у французскай публікі. «1.8 М» сёння ўвечары можна паглядзець на пляцоўцы Нацыянальнага народнага тэатра ў Вілербане.

«Адарваўся ад родных Купалаўцаў і паляцеў у незалежнае плаванне з Новым Тэатрам, Варшава, — распавёў пра вандроўку праекта Алег Гарбуз у сваіх сацсетках. — Праект «1,8 М» . Пра тое, што ў нас адбывалася ў жніўні і крыху далей 2020-га.

Сёння і ўчора ў тэатры ля Комеді дэ Клермонт на нашым тэатр.док амаль поўныя залі (на сайце фестывалю ўзказана пляцоўка Нацыянальнага народнага тэатра ў Вілербане — Reform.by) . Я крыху афігеўшы, бо гэты фармат не самы папулярны, далёка. А заля — тысячнік.

Дзьве поўныя залі за два дні, і мы паказвалі не камедыю, і не бытавую драму.

І глядач доўга нас не адпускаў на паклоне са сцэны апладысментамі. Мы не выходзілі пад “грукат сваіх капытоў”. Ім было цікава, пра што мы расказвалі, — французам, і яны былі нам удзячныя».

Спектакль "1.8 М" пра беларускіх палітзняволеных удзельнічае ў французскім фестывалі Sens Interdits і збірае аншлагі
Сцэна са спектакля «1.8 М».

Нагадаем, што ў праекце задзейнічаны беларускія і польскія акцёры: Павeл Гарадніцкі, Паліна Дабравольская, Ігар Шугалееў, Валянціна Сізаленка, Барташ Беленя, Эвеліна Панькоўска ды іншыя. Рэжысёр спектакля — Іван Вырыпаеў.

1,8 M — гэта плошча беларускай турэмнай камеры, у якой рэжым трымае палітзняволеных.

«Менавіта ў гэтай невялікай прасторы акторы выконваюць тэксты, узятыя са сьведчаньняў і лістоў беларускіх вязьняў, — адзначаецца ў анатацыі да праекта. —  Часцей за ўсё гэта апошнія словы абвінавачаных перад вынясеннем прысуду, як правіла, да сур’ёзнага пакарання.

Тым не менш 1,8 M — гэта надзея палітычна адданага маладога пакалення. Яны змагаюцца за права гаварыць праўду, не баючыся рэпрэсій, за свабоду і супраць падпарадкавання, у якое іх закоўваюць палітыкі. Гэта таксама падымае пытанне аб бясконцым цыкле гвалту ў XXI стагоддзі, калі чалавецтва перажыло так шмат траўмаў. Ці скончыцца калі-небудзь гэты гвалт? Новае пакаленне, якое нясе надзею і новыя выклікі, павінна даць адказ».

Набыць квіткі на пастаноўку можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: