Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

Культура
Так выглядаюць старонкі альбому. Крыніца фота: facebook.com/skaryna.

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане распачала алічбоўку ўнікальнага альбома — гэта збор фатаграфій з этнаграфічнай экспэдыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага з 1928 года.

У альбоме — каля 270 здымкаў матэрыяльнай культуры, якая збольшага не захавалася да нашага часу – драўляная архітэктура, прадметы побыту, народныя строі, ткацтва, разьба па дрэве і гэтак далей, даецца апісанне артэфакту ў сацсетках бібліятэкі.

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага
Фота: facebook.com/skaryna.

Альбом «адкрыў» свету прафесар Адам Мальдзіс у 1980-я. Навукоўца і літаратуразнаўца прыехаў у Лондан папрацаваць у вядомай незалежнай установе. Пасля спадар Мальдзіс зрабіў мікрафільм з здымкамі з альбома і прывёз яго ў Мінск. Зараз мікрафільм знаходзіцца ў цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук.

Але на днях змест альбома з экспедыцыі Ластоўскага быў адзняты супрацоўнікамі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане.

«Хутка можна будзе пабачыць здымкі і пагартаць альбом і без брытанскай візы», — анансуе свой скарб Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны.

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага
Так выглядаюць старонкі альбому. Фота: facebook.com/skaryna.

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны — бібліятэка і грамадска-культурны асяродак у Лондане, які ў 1979 годзе атрымаў статус «незалежнай навукова-харытатыўнай установы» і з’яўляецца «ўласнасцю ўсіх беларусаў». Установа адчынена для ўсіх, хто цікавіцца беларусістыкай, незалежна ад нацыянальнасці. Існуе пераважна на добраахвотныя ахвяраванні. Фонды бібліятэкі налічваюць 40 тысяч тамоў кніг і камплектаў газет і часопісаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: