Сюррэалістычны свет і вуха Ван Гога: беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў паставіў новы спектакль у Варшаве — фотафакт

Новости
Фота: Marek Zimakiewicz.

Беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў паставіў у варшаўскім тэатры лялек «Гулівер» (Teatr Guliwer) сюррэалістычны спектакль для дзяцей «Ucho». У аснову пастаноўкі легла п’еса і сюжэт вядомай эстонскай пісьменніцы і ілюстратаркі Пірэт Раўд (Piret Raud).

Як адзначаюць у тэатры, натхненнем для напісання гэтай дасціпнай і мудрай гісторыі паслужыла знакамітае адрэзанае вуха мастака Вінсэнта Ван Гога. Дзякуючы фантазіі творцаў, гледачы падчас пастаноўкі пераносяцца ў цалкам сюррэалістычны свет, дзе нават звычайныя рэчы набываюць голас.

Сюррэалістычны свет і вуха Ван Гога: беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў паставіў новы спектакль у Варшаве — фотафакт
Фота: Marek Zimakiewicz.

Гісторыя пачынаецца з незвычайнай завязкі: што рабіць, калі ты проста Вуха, а аднойчы раніцай твая Галава вырашае выправіцца ў дарогу без цябе? Так пачынаецца адысея маленькага героя ў велізарным свеце. Застаўшыся сам-насам з невядомасцю, Вуха адкрывае ў сабе рэдкі дар — уменне слухаць і чуць так, як ніхто іншы.

Юрый Дзівакоў, які выступіў рэжысёрам і аўтарам адаптацыі тэксту, ператварыў гэты сюжэт у светлую прыпавесць пра тое, што нават самая малая часцінка сусвету можа стаць яго сэрцам, калі яна напоўнена спачуваннем.

Над візуальнай часткай праекта працавала беларуская сцэнографка Таццяна Дзівакова. Яе мастацкае рашэнне прасторы і лялек адметнае ператварэннем сцэнічных элементаў у самастойныя арт-аб’екты. Мастачка прапанавала адважнае і вельмі крэатыўнае рашэнне: яна сумясціла макеты жывёл з выразнымі чалавечымі тварамі, якія нагадваюць герояў папулярных настальгічных мультфільмаў. Музычную партытуру для пастаноўкі стварыў кампазітар Ілля Семашкевіч.

Сюррэалістычны свет і вуха Ван Гога: беларускі рэжысёр Юрый Дзівакоў паставіў новы спектакль у Варшаве — фотафакт
Фота: Marek Zimakiewicz.

Ролі ў спектаклі выконваюць польскія акцёры Ганна Пшыгода (Anna Przygoda) і Якуб Францішак (Jakub Franciszek).

Прэм’ера гэтага міжнароднага творчага тандэма стала яркай падзеяй бягучага сезона варшаўскага тэатра, злучыўшы сучасную эстонскую літаратуру, беларускую рэжысёрскую школу і польскую акцёрскую традыцыю.

Набыць квіткі на спектакль можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.