Сёння ў Вільні распачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova

Главное
Адкрыццё Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Скрын відэа

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачынае серыю мерапрыемстваў у розных гарадах і краінах.

5 і 6 кастрычніка Pradmova будзе працаваць у Вільні. На працягу двух месяцаў фестываль прадставіць сваю праграму ў чатырох гарадах: 19-20 кастрычніка фестываль пройдзе ў Берліне, 16-17 лістапада — у Варшаве, 30 лістапада — 1 снежня — у Познані. Апошні горад быў абраны падпісчыкамі ў выніку галасавання.

2 і 3 лістапада Pradmova пройдзе анлайн.

На адкрыцці фестывалю філосаф Павел Баркоўскі расказаў пра змены фармату ў падрыхтоўцы фестывалю: раней збіраліся ўсе заяўкі адначасова, сёлета з’явілася магчымасць падаць заяўкі на ўдзел у праграме ў кожным горадзе, таму на некаторыя гарады, прынамсі на Варшаву і Познань, для жадаючых паўдзельнічаць заяўкі яшчэ прымаюцца.

Паралельна з асноўнай праграмай Pradmova праводзіць конкурс рукапісаў кніг «Шуфлядка», які адбываецца ў зімовы перыяд і дае магчымасць аўтарам падаваць свае неапублікаваныя рукапісы, каб займець падтрымку ў іх выданні.

Другая падзея — конкурс ілюстратараў і дызайнераў кніг ArtPradmova. Адкрыццё выставы фіналістаў адбудзецца ў Берліне.

Падчас працы фестывалю будзе праходзіць кніжны кірмаш.

Фестываль адбываецца на пляцоўцы тэатра «Vilniaus klasika» (Vytenio, 6). Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Расклад можна паглядзець на сайце фестывалю, большасць імпрэз будуць транслявацца анлайн на Youtube-канале PRADMOVA.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova быў задуманы як пляцоўка для сустрэч інтэлектуалаў, пісьменнікаў і чытачоў, дзе кніга становіцца цэнтрам для разважанняў і абмеркавання актуальных тэм.

Сёлета Pradmova праходзіць у шосты раз. Распачаўся фестываль у Беларусі, яго мерапрыемсты праходзілі ў Полацку, Гародні, Берасці, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і Мінску. Апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі краіны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: