Сёння стартуюць продажы новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба».
З гэтае нагоды ў варшаўскай кнігарні «Кнігаўка» пройдзе аўтограф-сесія Лявона Вольскага, які стаў ілюстратарам выдання.
З 16 да 18 гадзін Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым праілюстраваны ім раман Альгерда Бахарэвіча, а таксама прадставіць свой альбом «Грамадазнаўства» на вініле. Плыткі можна будзе купіць у кнігарні.
«Капітан Лятучая Рыба» — авантурны раман Альгерда Бахарэвіча для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці наш вар’яцкі час. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу.
Уваход вольны. Адрас: «Кнігаўка», ul. Kłopotowskiego, 4, Варшава.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram