Сёння распачынаецца фестываль паэзіі «Вершы на асфальце». Частку форуму можна будзе паглядзець анлайн

Культура

Сёння а 18.30 у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча возьме старт Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Прэзентацыі каля 20-ці кніг, абвяшчэнне лаўрэатаў дзвюх літаратурных прэмій і першы канцэрт новага гурта FILAMATY — праграма форуму абяцае быць насычанай і цікавай.

У фестывалі прымуць удзел: Уладзімір Арлоў, Дзмітрый Строцаў, Наста Кудасава, Сяргей Сыс, Ганна Кандрацюк, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Уладзімір Някляеў, Наталля Русецкая…

Сёння пасля адкрыцця паэтычнага форуму адбудзецца цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. Прыцягнецца вечар літаратурна-музычным блокам з удзелам Юрыя Несцярэнкі і Беларускай тэатральнай школы Theatre Razam.

Сёння распачынаецца фестываль паэзіі «Вершы на асфальце». Частку форуму можна будзе паглядзець анлайн
Постэр фестываля.

Заўтра — 17 лютага — у клубе Paviljonas наведвальнікаў чакае літаральна марафон прэзентацый кніг і творчых сустрэч. Гэтаксама ў другі дзень форуму стануць вядомыя імёны лаўрэатаў Прэміі Цёткі — нагадаем, што прэмія ўручаецца за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў, а гэтаксама — за лепшыя ілюстрацыі да дзіцячай кнігі.

18 лютага стане днём дыскусій і прэзентацый. У прыватнасці, сярод «цвікоў» праграмы — дыскусія да 200-годдзя руху філаматаў з удзелам гісторыкаў, паэтаў і літаратуразнаўцаў ды прэзентацыя зборніка “Вымярэнне свабоды” з удзелам пераможцаў Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк” — Кацярыны Дабкене, Канстанціна Касяка і Яўгена Кунцэвіча. Завяршыцца паэтычны фэст канцэртам сумеснага канцэптуальнага праекта гурта “RELIKT” і Уладзя Лянкевіча —“FILAMATY”.

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, які з’яўляецца арганізатарам Стральцоўскага фестывалю, звяртае ўвагу на тое, што на Youtube можна будзе паглядзець трансляцыю другога і трэцяга дня форуму.

Пазнаёміцца падрабязней з раскладам паэтычнай падзеі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: