Сёння ў Празе працягнецца фестываль Pradmova

Культура

З 24 па 26 кастрычніка ў чэшскай сталіцы пройдзе міжнародны Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova — галоўная пляцоўка, дзе беларуская культура жыве і развіваецца па-за межамі краіны.

Кніжны фестываль Pradmova ладзіцца там, дзе жыве вялікая беларуская дыяспара. Таму фэст стала адбываецца ў Варшаве і Вільні. А яшчэ две лакацыі выбіраюцца – адна аргкамітэтам, а другая – галасаваннем.

Сёння фэст пачнецца з прэзентацыі рамана Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» у перакладзе Сяргея Шупы, дзвюх дыскусій: «Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях» і паводле кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты».

Праграма завершыцца канцэртам гурта BosaeSonca.

У наступныя два дні пройдуць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, гутарткі, лекцыя Ганны Янкуты «Беларуская жаночая літаратура ад пачатку ХХ ст. да 2010-х гг.», дыскусія пра адказнасць культуры ў перажыванні крызісу і круглы стол «Алесь Пушкін: досвед захавання спадчыны».

З усёй пражскай праграмай можна пазнаёміцца на сайце фэсту.

Сёлета фестываль ужо наведаў Вільні, з 7 па 9 лістапада ён працягнецца ў Познані, а 21-24 лістапада пройдзе ў Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости