Фота: Аліса Ганчар.
Ужо праз некалькі гадзін у Польшчы пачнецца фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», у якім прымае ўдзел дуэт з Падляшша Sw@da і Niczos. Reform.news разабраўся, якім чынам можна падтрымаць музыкаў, якая спяваюць над падляшскай мове.
14 лютага а 20.45 па польскім часе пачнецца трансляцыя нацыяльнага конкурсу на каналах TVP2 і TVP VOD, а таксама ўпершыню ў гісторыі на афіцыйным YouTube-канале Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).
Sw@da і Niczos з песняй «Люстэрка» будуць выступаць у шоу шостымі.
Парадак выступлення фіналістаў наступны:
Пасля шоу пачнецца галасаванне праз SMS (нумар будзе ўказаны), якое працягнецца роўна 20 хвілін. Акурат у гэты час гледачы могуць аддаць свае галасы таму, хто на іх погляд мусіць прадстаўляць Польшчу на міжнародным конкурсе Eurovision, які сёлета адбудзецца ў швейцарскім Базэлі.
Папярэдне галасаванне пачнецца каля 22.00. Каб прагаласаваць за Sw@da і Niczos трэба будзе адправіць лічбу «6» на нумар 7430.
Згодна з правіламі галасавання, даступнымі на www.sms.tvp.pl, з аднаго нумара (адной SIM-карты) можна аддаць 20 сапраўдных галасоў. Арганізатарам галасавання з’яўляецца TVP S.A. у ліквідацыі. Кошт аднаго SMS складае 4,92 злотых з ПДВ.
Калі выканаўцы раптам набяруць роўную колькасць галасоў, прадстаўніка ад Польшчы на еўрапейскае песеннае спаборніцтва будзе абіраць журы.
Адметнасцю сёлетніх нацыянальных адбораў з’яўляецца трансляцыі на глабальнай платформе «Еўрабачання». Такім чынам гледачы з усяго свету, у тым ліку з Беларусі, змогуць сачыць за польскім, і іншымі фіналамі ў прамым эфіры.
Вядучым польскага шоу будзе Міхал Шпак – спявак, знаёмы фанатам Eurovision, бо ён прадстаўляў краіну на конкурсе песні ў 2016 годзе, увайшоўшы ў топ-10 з кампазіцыяй Color Of My Life.
69-ты конкурс песні «Еўрабачанне» пройдзе 13 і 15 мая (паўфіналы) і 17 мая (вялікі фінал) у швейцарскім Базэлі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram