Сяржук Доўгушаў – вядомы беларускі музыкант, папулярызатар традыцыйнай культуры, аўтар і стваральнік шматлікіх творчых праектаў.
На канцэрце 1 лістапада адбудзецца першы выступ яго новага калектыву – Гурта беларускага мужчынскага спеву.
Як адзначае сам музыка, традыцыя беларускага мужчынскага спеву цяпер пад пагрозай знікнення, таму не так даўно ў Варшаве ён вырашыў заснаваць мужчынскі хор: каб захоўваць і адраджаць унікальную культуру выканання.
Уваход на канцэрт вольны
Дата: 1 лістапада
Час: 12.30
Месца: Дольны касцёл Святога Аляксандра, пляц Трох крыжоў, Варшава.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram