Штогадовая выстава-продаж «Восеньскі салон» праходзіць у Мінску з 2015 года. Праект распачынаўся з ініцыятывы Віктара Бабарыкі з мэтай стымулявання беларускага арт-рынку і падтрымкі маладых мастакоў.
Салон — адзін з двух мастацкіх праектаў Белгазпрамбанка, якія адбываюцца штогод.
Другі з іх «Арт-Мінск», яго ладзяць напрыканцы вясны — у пачатку лета, пачынаючы з 2018-га.
«Восеньскі салон» — выстава-продаж маладых мастакоў. Работы можа прынесці любы творца адпаведнага ўзросту, аднак для ўдзелу трэба прайсці адбор прафесійнага журы.
Сёлета на выставу трапілі творы 220 маладых беларускіх мастакоў (жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыя).
Творы будуць даступныя да прагляду ў Палацы мастацтва на Казлова, 3, а таксама на анлайн-платформе @artcenter.by, дзе наведвальнікі змогуць атрымаць дадатковую інфармацыю аб кожнай працы, скануючы QR-код на этыкетцы.
Больш за 90% твораў, прадстаўленых на выставе, даступныя для пакупкі на платформе Artcenter.by. кожны наведвальнік можа не толькі падтрымаць мастакоў, набываючы іх працы, але і прыняць удзел у галасаванні. Па завяршэнні Салона аўтары, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, будуць узнагароджаны прызамі ад партнёраў праекта.
Адкрыццё выставы адбудзецца 7 верасня ў 18.00 у Палацы мастацтва на Казлова, 3, гэты дзень будзе бясплатным для наведвальнікаў.
Выстава будзе працаваць да 8 кастрычніка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram