Ад Марыі Калеснікавай больш за год няма ні лістоў, ні званкоў. Яна адзначае чацвёрты дзень народзінаў у зняволенні.
На фэйсбук-старонцы Марыі выклалі малавядомыя факты пра яе.
Марыя не рыхтавалася да палітычнай кар’еры. У 9 гадоў яна дакладна ведала, што будзе флейтысткай, і ў музычнай вучэльні была адзінай дзяўчынкай сярод 15 студэнтаў. З 17 гадоў ужо выкладала музыку ў мінскай гімназіі.
Адзін з праектаў Марыі з дзецьмі называўся «Аркестр робатаў», дзе дзеці праграмавалі робатаў-музыкантаў.
Марыя стварыла цыкл лекцый «Урокі музыкі для дарослых», папулярны ў ІТ-спецыялістаў.
А таксама брала ўрокі тайскага бокса.
Святлана Ціханоўская сёння згадвае Марыю Калеснікаву: «24 красавіка — дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна?».
Падчас зняволення Марыя Калеснікава стала лаўрэаткай прэмій імя Сахарава (2020), Льва Копелева (2021), Міжнароднай жаночай прэміі за мужнасць (2021), Вацлава Гавела (2021), прэміі Інстытута даследавання таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека (2021), Стыга Дагермана (2022) і іншых.
З 2022 года яна — ганаровы прафесар універсітэта Мацартэум, а з 2023 года — ганаровы доктар універсітэта мастацтваў у аўстрыйскім Грацы.
Марыя Калеснікава — прафесійная флейтыстка, музыка, выканаўца, жаночы твар беларускай рэвалюцыі, член Каардынацыйнай рады была затрыманая 7 верасня 2020 года і асуджана на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: