Сёння ў Кіеве ў кам’юніці KarmaxKyiv адбудзецца прэзентацыя ўкраінскага перакладу кнігі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
Беларускі добраахвотнік Яўген Жураўскі напісаў у сацсетках, што пераклад здзейснены намаганнямі перакладчыцы Іры Стасюк і рэдактара Аляксея Саляніка.
Ігар Аліневіч упершыню быў асуджаны ў 2010 годзе, пасля чаго напісаў дзённік, які быў выдадзены на рускай мове і перакладзены на беларускую і іншыя еўрапейскія мовы.
У кнігу, акрамя турэмнага дзённіка, увайшлі і артыкулы Аліневіча, у якіх ён разважае пра становішча ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палітвязняў і анархічны рух.
У 2022 годзе Ігара Аліневіча асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прэзентацыя адбудзецца ў кам’юніці і гастра-бары KarmaxKyiv 13 красавіка ў 16.20.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram