Сёння ў Гданьску «Вольны хор» прэзентуе новы альбом — «Песні вольных людзей»

«Наш падарунак усім беларусам на Дзень Волі — новы альбом «Песні вольных людзей», — анансавалі выхад новага рэлізу на сваёй старонцы ў сацсетках музыкі легендарнага хору.

«Песні вольных людзей» — другі альбом «Вольнага хору», запісаны разам з Лявонам Вольскім, Зьміцерам Вайцюшкевічам, Todar і «Вольным аркестрам». У альбоме сабраныя песні, якія дапамагаюць успомніць, хто мы і адкуль, чаму мы павінны ганарыцца роднай Беларуссю і захоўваць годнасць», — распавялі пра новую працу музыкі калектыву.

Сярод аўтараў кампазіцый, якія выконвае хор, — гэтаксама паэт Уладзімір Някляеў, музыкі Ольга Падгайская, Канстанцін Яськоў.

«Паклон тым, хто ўжо не жыве — Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Цішка Гартны і не толькі…», — адзначыла творцаў на сваёй старонцы кіраўніца калектыву Галіна Казіміроўская.

Сёння ў межах святкаванняў 105-х угодкаў БНР «Вольны хор» разам з вядомымі песнямі прэзентуе новы матэрыял на канцэрце ў Гданьску — у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці.

«Гэта будзе гістарычны канцэрт, бо з усіх куткоў мы сабралі раскіданых па свеце ўдзельнікаў «Вольнага хору» і ўпершыню з удзелам «Вольнага аркестра» прагучаць любімыя песні: «Дзе мой край», «Красуня-вясна», «Жыве Беларусь» і доўгачаканая прэм’ера «Наш Сьцяг «(словы Ул. Някляева, муз. З. Вайцюшкевіча)», — падкрэслівае ўнікальнасць падзеі спадарыня Галіна.

Весці канцэрт будуць акцёры Мікалай Стонька і Марына Юрэвіч.

Сустрэча адбудзецца ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (plac Solidarności, 1) а 16.00 (па польскім часе). Уваход — вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!