Reform.news

Сёння адкрываецца Люблінскі кніжны кірмаш – з удзелам беларускіх аўтараў і выдаўцоў

Reform.news · 25 сентября 2026, 09:53

https://reform.news/sjonnja-adkryvaecca-ljublinski-knizhny-kirmash-z-udzelam-belaruskih-a-tara-i-vyda-co/

Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў выступіла арганізатарам працы адмысловага беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Любліне (Lubelskie Targi Książki), які пройдзе з 25 па 27 верасня.

Стэнд будзе працаваць пад нумарам 43.

Таксама цягам трох дзён чытачы змогуць сустрэцца з Уладзімірам Арловым, Аляксандрам Лукашуком, Сяргеем Кавалёвым, Анэтай Прымака-Онішк, Наталляй Русецкай, Дар’яй Рак, Аляксеем Дзікавіцкім, Змітром Дзядзенкам і Антонам Бяляевым пры ўдзеле выдавецтваў Gutenberg Publisher, Kamunikat і Rozum.Media.

Апроч таго можна будзе набыць кнігі некаторых іншых выдавецтваў («Полацкія лабірынты», Skaryna Press, ініцыятывы «Кніжны вырай»).

Праграма івэнтаў:

Пятніца, 25 верасня

15:00–16:00 (Scena Pawilon)

Прэзентацыя новага выдання «Доўгай дарогі дадому» Васіля Быкава.

Удзел бяруць Уладзімір Арлоў, Аляксандр Лукашук.

17:00–18:00 (Scena Pawilon)

Прэзентацыя кнігі «Камедыя Юдзіфі»

і размова пра тэатр у выгнанні.

Удзел бярэ Сяргей Кавалёў.

Таксама ў межах Люблінскага кніжнага кірмаша адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыяпраектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» Алеся Кіркевіча, Кацярыны Выданосавай і Васіля Калача. Пачатак а 13:00.

У пятніцу ўваход вольны, але па рэгістрацыі.

Субота, 26 верасня

16:00–17:00 (Scena Pawilon)

Наша памяць на фоне выдання па-беларуску кнігі «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша».

Удзел бяруць Анэта Прымака-Онішк, Наталля Русецкая.

18:00–19:00 (Scena Parter)

Прэзентацыя рамана Аляксея Дзікавіцкага «Вяртанне Эльзы»

15:00–16:00 (Scena Antresola)

Прэзентацыя кнігі «Каб не ср@лі галубы»: якія межы мае інтэлектуальная правакацыя?

Удзел бяруць Зміцер Дзядзенка, Наталля Русецкая.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий