Сяргей Шупа, Яўген Папакуль, Вольга Гронская: Прэмія імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў агучыла кароткі спіс намінантаў
Журы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў сёння назвала канкурсантаў, якія ўключаны ў шортліст. На дадзены момант у трох намінацыях — «Пераклад паэзіі», «Пераклад прозы», «Пераклад дзіцячай кнігі» — на найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову прэтэндуюць 9 твораў (за 2021 год) і 7 твораў (за 2022 год) — гэта пераклады, створаныя як камандай аўтараў, так і асобнымі перакладчыкамі.
Нагадаем, што ў конкурсе ўдзельнічаюць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце як ў 2021 годзе, так і ў 2022-м.
Так, на прэмію імя Карласа Шэрмана за гэты тэрмін прэтэндуюць наступныя выданні:
У намінацыі «Пераклад паэзіі-2021»:
Ігар Крэбс, Ганна Янкута, Вольга Гронская, Кацярына Маціеўская, Ірына Паўловіч, пераклад з нямецкай — Георг Гайм «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, пераклад з польскай — Кшыштаф Каміль Бачыньскі «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021.
Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра багоў». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021
У намінацыі «Пераклад прозы-2021»:
Вольга Гронская, пераклад з нямецкай — Герта Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
Уладзімір Лянкевіч, Алена Пятровіч, пераклад з польскай — Дамініка Словік «Зімоўка». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
Сяргей Шупа, пераклад з іспанскай — Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі-2021» на перамогу прэтэндуюць:
Паліна Грынчанка, пераклад з рускай — Аляксандра Хамянок «Італьянскае падарожжа». Выдавецтва «Народная асвета». Мінск, 2021.
Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Лена Андэрсан «Мулан і булачкі». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.
Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Отфрыд Пройслер «Крабат. Легенда Чорнага млына». Выдавецтва «Янушкевіч», выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.
У намінацыі «Пераклад паэзіі-2022»:
Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай — Уладыслаў Шленгель «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.
Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра герояў». Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2022.
Сяргей Шупа, пераклад са старажытнагабрэйскай — «Песьня песьняў». Выдавецтва «Vesna Books», Прага, 2022.
У намінацыі «Пераклад прозы-2022»:
Аляксандра Дзмітранок, пераклад з арабскай — Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце». Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
Сярж Мядзведзеў, пераклад з англійскай — Кормак Макарці «Дарога». Выдавецтва «Янушкевіч», Варшава, 2022.
Мікола Раманоўскі, пераклад з польскай — Шчэпан Твардах «Кароль». Выдавецтва «Янушкевіч». Варшава, 2022.
У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі-2022»:
Андрэй Строцаў, пераклад з англійскай — Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022.
У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў, сярод якіх літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, перакладчык Сяргей Сматрычэнка.
Прэмія імя Карласа Шэрмана была заснавана ў 2016 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Сёлета суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.