Сяргей Шупа, Яўген Папакуль, Вольга Гронская: Прэмія імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў агучыла кароткі спіс намінантаў

Культура
Фота: сайт Беларускага ПЭНа.

Журы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў сёння назвала канкурсантаў, якія ўключаны ў шортліст. На дадзены момант у трох намінацыях — «Пераклад паэзіі», «Пераклад прозы», «Пераклад дзіцячай кнігі» — на найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову прэтэндуюць 9 твораў (за 2021 год) і 7 твораў (за 2022 год) — гэта пераклады, створаныя як камандай аўтараў, так і асобнымі перакладчыкамі.

Нагадаем, што ў конкурсе ўдзельнічаюць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце як ў 2021 годзе, так і ў 2022-м.

Так, на прэмію імя Карласа Шэрмана за гэты тэрмін прэтэндуюць наступныя выданні:

У намінацыі «Пераклад паэзіі-2021»:

  • Ігар Крэбс, Ганна Янкута, Вольга Гронская, Кацярына Маціеўская, Ірына Паўловіч, пераклад з нямецкай — Георг Гайм «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.
  • Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, пераклад з польскай — Кшыштаф Каміль Бачыньскі «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021.
  • Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра багоў». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021

У намінацыі «Пераклад прозы-2021»:

  • Вольга Гронская, пераклад з нямецкай —  Герта Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
  • Уладзімір Лянкевіч, Алена Пятровіч, пераклад з польскай — Дамініка Словік «Зімоўка». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.
  • Сяргей Шупа, пераклад з іспанскай — Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.

У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі-2021» на перамогу прэтэндуюць:

  • Паліна Грынчанка, пераклад з рускай — Аляксандра Хамянок «Італьянскае падарожжа». Выдавецтва «Народная асвета». Мінск, 2021.
  • Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Лена Андэрсан «Мулан і булачкі». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.
  • Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Отфрыд Пройслер «Крабат. Легенда Чорнага млына». Выдавецтва «Янушкевіч», выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.

У намінацыі «Пераклад паэзіі-2022»:

  • Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай — Уладыслаў Шленгель «Выбраныя вершы».  Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.
  • Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра герояў». Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2022.
  • Сяргей Шупа, пераклад са старажытнагабрэйскай — «Песьня песьняў». Выдавецтва «Vesna Books», Прага, 2022.

У намінацыі «Пераклад прозы-2022»:

  • Аляксандра Дзмітранок, пераклад з арабскай — Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце». Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.
  • Сярж Мядзведзеў, пераклад з англійскай — Кормак Макарці «Дарога». Выдавецтва «Янушкевіч», Варшава, 2022.
  • Мікола Раманоўскі, пераклад з польскай — Шчэпан Твардах «Кароль». Выдавецтва «Янушкевіч». Варшава, 2022.

У намінацыі «Пераклад дзіцячай кнігі-2022»:

  • Андрэй Строцаў, пераклад з англійскай — Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022.

У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў, сярод якіх літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, перакладчык Сяргей Сматрычэнка.

Прэмія імя Карласа Шэрмана была заснавана ў 2016 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртанне». Сёлета суарганізатарамі прэміі выступаюць Bellvory Stiftung (Switzerland), Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: