Сяргей Башлыкевіч выклаў у сеціва кліп на пяшчотную песню DOM. Спойлер — кампазіцыя запісвалася ў калабе з іншымі музыкамі

Культура
Скрыншот з відэа.

Акварэлія і Teleport аб’ядналіся ў спеўны дуэт у новым кліпе DOM на песню Сяргея Башлыкевіча. Сёння лідар гурта Leibonik выклаў у сеціва плён нечаканай творчай калабарацыі.

«Гэтая песня – не пра настальгію і не пра сум па доме. Гэтая песня – пра шлях ад летніх лугоў да шумных гарадоў, пра новыя ўражанні і адкрыцці, што мы нясём з сабой, і пра далікатныя кроплі памяці, якія ніколі не знікаюць», — так прадставіў свой новы твор аўтар слыннага эмігранцкага альбома «Там».

Сяргей Башлыкевіч запрасіў спявачку Акварэлію з «Крыві» і музыку Teleport для выканання новай песні — і яны прыўнеслі ў кампазіцыю свае інтанацыі: Акварэлія — эстраднай адкрытасці, Teleport — камернай размовы. Цікавая партыя бас-гітары, джазавы флёр і светлы сум. Пяшчота, мара, дарога…

Крыху сонца ў прахалодную суботу кастрычніка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости