Shuma працягвае тур KUPALINKA — наперадзе Грузія, Чэхія, Польшча і Украіна

Культура
Shuma. Кіеў. 2021 год. Фота: facebook.com/shumaby.

Беларускі этна-электронны гурт Shuma ў наступныя выходныя дае канцэрты ў Грузіі. Яны адбудуцца ў межах вялікага тура KUPALINKA, які ў падтрымку аднайменнага рэлізу каманда распачала ў чэрвені ў Вільні, а яго фіналам стане выступ у Кіеве.

Сёння ў грузінскіх гастролях гурта здарыліся змены: канцэрты Shuma, якія мусілі былі адбыцца 11 і 17 чэрвеня ў Батумі і Тбілісі, перанесены на 17 і 18 чэрвеня адпаведна.

А наступнай кропкай выступу электроннага праекта стане Прага — 23 чэрвеня; а далей будуць Кракаў — 24 чэрвеня, Варшава — 1 ліпеня, і Кіеў — 7 ліпеня.

Нагадаем, што толькі на гэтым тыдні Shuma выклала ў сеціва трэк KUPALINKA і аб’явіла конкурс рэміксаў на вядомую беларускую песню.

Shuma працягвае тур KUPALINKA - наперадзе Грузія, Чэхія, Польшча і Украіна
Фота: facebook.com/shumaby.

«Мы хочам даць гэтай песьні новае дыханьне і зрабіць яе гітом сярод беларусаў і беларусак, расьсеяных цяпер па ўсім сьвеце! — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў сацсетках. — Для нас KUPALINKA — гэта знак волі і адраджэньня беларускай культуры, менавіта гэта песьня гучала напачатку маршаў 2020 году, яе ведае кожны і кожная з нас. Таму мы і зрабілі сучасную аранжыроўку KUPALINKA, каб у нас зьявілася свая песьня перамен!».

Музыкі заклікаюць даць песні другое жыццё — і запрашаюць усіх аматараў музыкі далучыцца да конкурсу рэміксаў на слынную кампазіцыю. Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае 1000 еўра, абяцаюць арганізатары праекта.

Падрабязней даведацца пра конкурс можна тут.

Сачыць за турам «KUPALINKA» і набыць квіткі на канцэрты — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: