У суботу, 25 лютага, у канцэртнай зале «Віцебск» пройдзе штогадовы творчы праект #СупремStorm_ночь. Сёлета ён адбудзецца чацвёрты раз і па традыцыі пачнецца ўвечары ў 17.00, а завершыцца ў 2.00.
Канцэртная зала «Віцебск» у гэты дзень будзе падзелена на асобныя лакацыі з выставамі, перформансамі, арт-батламі прафесійных мастакоў, будзе працаваць кіналекторый на тэму «УНОВІС».
У гасцей праекта будзе магчымасць наведаць пластычны спектакль «Васіль Кандзінскі/без косак» Тэатра дакумента Ганны Сулімы пра гісторыю знаёмства мастака з Нінай Андрэеўскай (Кандзінскай).
Завершыцца вечар танцавальна-забаўляльнай праграмай «ДК Дэнс».
Мерапрымства прысвечана Дню нараджэння Казіміра Малевіча, а асноўнай тэмай арт-батла стане яго карціна «Чорны квадрат».
Праграма:
17.00 Адкрыццё фэста ў цэнтральным фае КЗ «Віцебск»;
17.00 Арт-батл «ЧОРНЫ КВАДРАТ. МАЛЕВІЧ» у люстраным фае; з удзелам прафесійных віцебскіх мастакоў;
17.00 Выстава творчых работ студэнтаў кафедры дызайну і моды ВДТУ «КОЛЕР ПРАСТОРЫ. БЕЛЫ» ў ложы А; ⠀
17.00 Прэзентацыя выставы «ГАЛЕРЭЯ АРТ-БАТТЛА» ў цэнтральным фае; ⠀⠀
18.00 Кіналекторый з прафесаркай Таццянай Катовіч: паглядзяць дакументальныя фільмы «УНОВІС» (беларускі) і «ВІЦЕБСК УНОВІС» (нідэрландскі) — у ложы А.;
19.00 Пластычны спектакль «ВАСІЛЬ КАНДЗІНСКІ/БЕЗ косак» Тэатра Дакумента Ганны Сулімы ў круглай зале;
20.00 Digital-перформанс Грэгара Гудкова «КУЛЬТУРА» ў круглай зале;
21.30 Перформанс «ПРОУН-B23» маладзёжнага тэатра «КОЛА» ў цэнтральным фае;
22.00-02.00 Танцы-шманцы ды канцэрт! (у круглай зале).
А завершыць фестываль начное паці!
Квіткі можна набыць тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: