«Што засталося пасля «дружбы народаў»? — у Берліне пройдзе сімпозіум, які ладзяць беларускія куратаркі Лена Прэнц і Антаніна Сцебур

Культура

1 чэрвеня ў берлінскай Stadtwerkstatt адбудзецца сімпозіум, арганізатары якога прапануюць даследчыкам паразважаць над гістарычным і сучасным значэннем канцэпта «дружба народаў». На канферэнцыі «Што засталося пасля «дружбы народаў»?», якую ладзяць куратаркі з Беларусі Лена Прэнц і Антаніна Сцебур, у якасці выступоўцаў заяўлены даследчыкі з Усходняй Еўропы, Балкан і Германіі: Фелікс Акерман, Яўгенія Беларусец, Віка Біран, Алена Чырвонік, Тарас Гембік, Тэрэза Хендл, Беата Хок, Іва Ковач, Ката Краснагоркая і Баяна Пеіч.

Куратаркі прапануюць дэ- і рэканструяваць канцэпт «дружба народаў» — адзін з асноўных ідэалагічных тэрмінаў Савецкага Саюза, які пазначаў «прынцып існавання савецкай дзяржавы на аснове ўсебаковага брацкага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі народаў і нацый, якія сталі на сацыялістычны шлях развіцця». Якая трансфамацыя адбылася з гэтым вобразам сёння?

«Пасля Другой сусветнай вайны «дружба народаў» стала галоўным інструментам прапаганды ў сацыялістычных краінах за межамі Савецкага Саюза, — нагадваюць куратаркі ў анатацыі да падзеі. — Якім бы ідэйным і несумленным ні быў гэты тэрмін, ён таксама ў пэўнай ступені быў пражыты. Пад лозунгам «дружба паміж народамі» або «дружба і братэрства» сапраўды ладзіліся сустрэчы, усталёўваліся сяброўскія стасункі, але паміж людзьмі, а не народамі. Адбыліся культурныя абмены, якія былі карысныя для абодвух бакоў. Аднак гэта не прывяло да ўстойлівага сяброўства паміж народамі. Калі скончылася эпоха сацыялізму, пачалася, здавалася б, бясконцая чарада этнічных і нацыянальных войнаў, якая працягваецца і сёння.

Што засталося ад «дружбы народаў?» — гэта сімпозіум, які засяроджаны на ідэі дружбы і братэрства ў (пост)сацыялістычных кантэкстах. Ён сканцэнтраваны на самім тэрміне і яго рэальным выяўленні з гістарычнай, дэкаланіяльнай і мастацка-гістарычнай перспектывы. Ён дае магчымасць паразважаць над тым, як мастацкія палітычныя ўяўленні, у тым ліку фемінісцкія і квірбачанні, пашырылі ідэю сяброўства для стварэння новых сувязяў і супольнасцей, такіх як паняцці сястрынства, кам’юніці апекі або сем’яў, якія мы абіраем».

Канферэнцыя ладзіцца ў супрацоўніцтве з некалькімі інстытуцыямі у тым ліку Kyiv Perennial, Галерэя Пратэр (Prater Galerie) ды ngbk.

З поўным раскладам сімпозіума можна пазнаёміцца тут.

Час і месца правядзення — 1 чэрвеня, 11.00; Берлін, Stadtwerkstatt, уваход побач з nGbK (Karl-Liebknecht-Strasse, 11).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: