Вырыянтаў сустрэць Новы год цяпер вельмі шмат, таму Reform.by пашукаў для вас найлепшыя прапановы па святочнай беларускай праграме.
Што паглядзець, каго паслухаць, каб весела правесці стары год і сустрэць новы?
Для пачатку прапануем запусціць новы беларускі каляндар. У ім пазначаны дні, якія натхняюць, нагадваюць пра традыцыі і яднаюць беларусаў. Пасля таго як вы перайшлі па спасылцы, вам трэба націснуць кнопку «Дадаць» ці націснуць на «+» і пацвердзіць інтэграцыю з вашым Google-календаром. Пасля новы каляндар аўтаматычна з’явіцца ў вашым Google і нагадае вам пра свята.
Якую святочную музыку прапануюць беларускія выканаўцы? Яе мноства. Напрыклад, плэй-ліст з 35 беларускіх песень пра Новы год.
Шоў «Обычное утро» скампанавала ўсе песні са сваіх навагодных эфіраў у адным месцы, і цяпер можна паслухаць акустычныя версіі песняў J:МОРС, NAVIBAND і Лявона Вольскага, а таксама аўтарскія творы Дзяніса Дудзінскага.
Падтрымаць меланхалічны натрой і зладзіць эмігранцкі варыянт святкавання дапамогуць два новыя кліпы Леры Яскевіч: «Сустрэнем зіму» і «Еще один год».
Брутальны варыянт прапануе группа «Дрозды»: яны знялі навагодні кліп з беларускім блогерамі ў стылістыцы агра-трэшу.
Калі хочацца больш тонкай і нуарнай атмасферы, то да самога пачатку 3 студзеня Свабодны тэатр ладзіць чарговы бясплатны анлайн-паказ оперы «Дзікае паляванне караля Стаха».
Навагодні выпуск ад кампаніі «Годна» распачнецца ў 19.00 па мінскім часе.
Кампанію абяцаюць вясёлую: вядучыя – Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч, госці – актывістка Наста Базар, спявачка ČORNABROVA, інфлюэнсер Мікіта Мелказёраў і гурт NaviBand.
«Навагодні марафон» на Белсат TV пачнецца ў 22.30 па мінскім часе.
«Белсат» працягвае традыцыю адзначаць Новы год разам са сваімі гледачамі і прапануе ўтульны музычны кватэрнік.
У «Live Stream Навагодні Марафон» Вядоўца Віктар Шукеловіч пройдзецца па студыях тэлеканалу і пакажа «кухню» таго, як ствараюцца праграмы, а перад самай поўначчу беларусаў павіншуе Святлана Ціханоўская.
Навагодні зварот беларускай лідаркі пачнецца 31 снежня а 23:50 па мінскім часе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram