Што глядзець у Ноч музеяў — у Беларусі і навокал?

18 траўня ва ўсім свеце адзначаюць Ноч музеяў, падчас якой музеі адкрываюць свае дзверы ў позні час і прапануюць наведвальнікам адмысловыя праграмы.

Пашукалі самыя значныя мерапрыемствы ў Беларусі і за яе межамі.

Усе мерапрыемствы ў Беларусі сабраныя ў адным месцы, вось тут.

Твор Вікторыі Ільіной. Фота: АРТ Фабрика

Мінск

Нацыянальны мастацкі музей

У Нацыянальнага мастацкага канцэпт сёлетняй Ночы звязаны з юбілеем установы і акцэнтаваннем місіі як «крыніцы натхнення і святла». У юбілейны год акцыя праходзіць пад назвай «Траекторыя святла – 85».

Праграма пачнецца ў 18:00, завершыцца ў 02:00. Яна ўключае разнайстайныя інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы, квэсты, тэатральныя паакзы і шоу. Таксама абяцаюць музыку, відэаарт і светлавыя інсталяцыі.

Праграма тут.

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Падчас Ночы музеяў наведнікі змогуць азнаёміцца з выставамі пад музычнае суправаджэнне ад дыджэя Дзмітрыя Ціхановіча. Адбудзецца творчая сустрэча з мастаком і аўтарам выставы «З вечнасці ў вечнасць» Ігарам Кашкурэвічам. Праграма працягнецца лекцыяй аб картах Таро і майстар-класам па стварэнні сваёй індывідуальнай карты.

Таксама прапануюць наведаць нестандартную медытацыю, якую правядзе мастак Руслан Сяргееў, расслабіцца і атрымаць асалоду ад гуку спяваючых чар і прыроды, лекцыю-дыскусію «Самыя паспяховыя мастакі па версіі НЦСМ», якую правядзе мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава, і лекцыю «Энтузіязм да архітэктуры: нефармальная адукацыя», на якой каманда сучасных архітэктараў і урбаністаў падзеліцца досведам удзелу ў архітэктурных конкурсах.

Уся праграма тут.

Палац мастацтва

У Мінскім Палацы мастацтва абяцаюць унікальнае мерапрыемства, якое дазволіць паглядзець на экспазіцыю выставы-продажу «Арт-Мінск» праз прызму асаблівай атмасферы, якая ахутае Палац мастацтва. Госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, сустрэч і гутарак з мастакамі, майстар-класаў, медытацый, ёга-практыкі і цёплай атмасферы, створанай камандай «Арт-Мінска».

Уся праграма тут.

«Арт Фабрыка»

Майстар-класы, прэзентацыі, выставы і лекцыі і іншыя шматлікія мерапрыемствы пройдуць у розных прасторах будынка.

Уся праграма тут

Музей Максіма Багдановіча

Музей Максіма Багдановіча прапануе спектакль «Мушка-зелянушка…», батлейку, метафарычныя карты і гісторыі Рузаліі Асьмак, квіз па Багдановічу і рэбусы.

Уся праграма тут.

Музей гісторыі беларускай літаратуры

У доме пад нумарам 13 на галоўнай літаратурнай вуліцы Траецкага прадмесця пройдуць лекцыі, практычныя заняткі, віктарыны, гульні, творчыя майстэрні, майстар-класы, музычныя выступленні. А таксама выступ гурта «RALLA», лекцыя пра Станіслава Манюшку, тэатр «Пярэпыты з паэтамі”.

Уся праграма тут.

Музей Петруся Броўкі

Пятрусь Броўка ў адным са сваіх вершаў прызнаваўся: “Ах, як бы хацелася, верце, сустрэць мне двухтысячны год!”

Супрацоўнікі музея вырашылі выканаць жаданне гаспадара кватэры, у якой месціцца музей, і пагрузіць гледачоў у атмасферу 1990-х — 2000-х гадоў. Часу, які так і не давялося пабачыць паэту.

Праграма тут.

Музей Янкі Купалы

Інтэрактыўная праграма “∞ х 10 = ?” прапануе восем гісторый, звязаных з экспанатамі, выстава “Купалаў Дом – 80” і «Фолк-дыскатэку» ад гурта “Aratseya”.

Уся праграма тут.

Музей Якуба Коласа

Музейная ноч «Кола(с) часу: час падарункаў» прапануе больш за дзясятак падарункаў для дарослых і дзяцей, ад прэзентацыі аналага аўтамабіля пісьменніка — Opel Olympia, лекцыі-дэгустацыі «Гісторыя салодкіх блюд” да чаявання разам з унучкай Коласа Марыяй Міцкевіч.

Уся праграма тут.

Новы замак у Гродна. Фота: grodno-museum

Гродна

У Новым замку ладзяць праграма «Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі», якая ўключыць у сябе «Урок Гербалогіі»; «Урок Заклінанняў»; квэст «Сарваны ўрок»; «Гісторыя Магіі» (пешаходная экскурсія па вуліцы Замкавай); квіз-гульню «Турнір чатырох чараўнікоў», феерверк, музычныя праграмы і канцэрт гродзенскага гурта «Вочы».

Уся праграма тут.

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

Падчас Ночы музеяў госці змогуць адшукаць у палацы згублены скарб рода Храптовічаў, вывучыць таямнічую мову японскага кімано, азнаёміцца з сімваламі Пасхі ў хрысціянстве і іўдаізме, а таксама прайсці квіз і даведацца, наколькі добра вы разбіраецеся ў мастацтве.

Уся праграма тут.

Варшава

Сёлета ў Ночы музеяў прымуць удзел 312 устаноў, якія падрыхтавалі 336 мерапрыемстваў. Каля 50 устаноў будуць удзельнічаць у падзеі ўпершыню. У гэтую ноч жадаючыя змогуць наведаць такія вядомыя месцы, як Нацыянальны музей, Музей Варшаўскага паўстання і цэнтр навукі Каперніка. Лазенкі Каралеўскія ладзяць забавы для дзяцей, у тым ліку прадстаўленне ў стылі японскага вулічнага тэатра, а Батанічны сад Варшаўскага ўніверсітэта правядзе начную гульню пад адкрытым небам.

Для наведванняў адкрыюць дзверы новага будынка Музея сучаснага мастацтва каля Палаца культуры і навукі. Афіцыйнае адкрыццё музея адбудзецца толькі восенню, а зараз музей можна наведаць толькі на адзін дзень. Для гэтага неабходная папярэдняя рэгістрацыя, аднак анлайн-білеты разабралі за некалькі хвілін.

Што тычыцца беларускіх мерапрыемстваў — іх няшмат, таму што Ноч музеяў — свята інстытуцыянальнае, а беларускія інстытуцыі ў замежжы толькі пачынаюць развівацца.
Напрыклад, на Ночы музеяў прымеркавана падзея, якая адбудзецца ў Музеі Вольнай Беларусі 17 траўня. Пад адкрытым небам адбудзецца паказ фільмаў праекта «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі». На завяршэнне вечара абяцаюць сэт ад Papa Bo Selektah (Аляксандра Багданава) — дыджэя, культурнага менеджара, прадусара, кантэнт-мейкера, арт-актывіста і аднаго з герояў праекта «Артэфакты».

У Нацыянальнай оперы Варшавы ў Ноч музеяў, 18 траўня, пройдзе выстава моднага брэнда адзення Risk, на якой можна будзе пабачыць сукенку з партрэтамі палітвязняў, бела-чырвона-белую сукенку — строі-перформансы, якія апранала беларуская мастачка Яна Шостак.

У Pracownia Duży Pokój (ul. Warecka, 4/6) 18 траўня ў 19 гадзін пройдзе адкрыццё выставы «Спаць спакойна», якая прадстаўляе дакументальны праект фатографа Пятра Войчыка і беларускай журналісткі і палітычнага ўцекача Ірыны Арахоўскай. Разам яны стварылі партрэт суполкі беларускіх імігрантаў, якія выехалі са сваёй роднай краіны ў пошуках бяспечнага жыцця.

Вулічныя танцы з беларуска-польскім гуртом «Гайда Банда», падляшска-лацінаамерыканскія рытмы Sw@da x Niczos, харавая музыка ўсходняга і заходняга хрысціянства і нават квэст-рум – вось што чакае ўдзельнікаў Ночы музеяў 18 траўня ў Цэнтры думкі Яна Паўла ІІ у Варшаве на вуліцы Фоксаль, 11. Да ўдзелу запрашаюць арганізатары і медыйны патрон – тэлеканал «Белсат».

Вільня

У суботу, 18 траўня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры адбудзецца адмысловая імпрэза да Ночы музеяў. Пройдзе канцэрт Сяргея Башлыкевіча, саліста гурта «Leibonik», кірмаш майстроў, адкрыццё выставы Алега Аблажэя, майстар-клас па гліне, вулічны тэатр і батлейка, майстар-клас па сярэднявечных танцах, актыўнасці для дзяцей (аквагрым, майстар-класы, бінга-квэст).

CreateCulture Space запрашаюць на Дзень вулічнай музыкі, свята, калі ў розных гарадах Літвы і за мяжой усе, хто ведае і хоча пайграць, выходзяць на вуліцы, плошчы ці нават пачынаюць музіцыраваць у грамадскім транспарце! У гэты дзень вуліцы гарадоў патанаюць у гуках разнастайнай музыкі, а гледачы атрымліваюць асалоду. Незалежна ад таго, вы музыкант-прафесіянал ці аматар, ці граеце метал ці спяваеце традыцыйныя песні, кожны можа прыняць удзел!

На сцэне PERFARATAR заспяваюць і беларускія выканаўцы, напрыклад Ketevan і Анастасія Рыдлеўская.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!