Шапэн, Вердзі, Пярт: сёння ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пачынаюцца «Летнія музычныя вечары»

Культура
Крыніца фота: bis.nlb.by.

Праект «Летнія музычныя вечары ў Палацы» стартуе сёння ў Гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў. «Неверагодная атмасфера, чароўныя мелодыі, прыемная кампанія — усё гэта чакае вас у Белай гасцёўні ў рамках цыкла праграм», — запрашае наведвальнікаў калектыў палацава-паркавага ансамбля.

Пачынаюцца сустрэчы сёння, 15 чэрвеня, канцэртам твораў Фрэдэрыка Шапэна ў выкананні піяністкі Таццяны Старчанка.

Наступны музычны вечар адбудзецца амаль праз месяц — 13 ліпеня. Гэта будзе канцэрт вакальнай музыкі ў выкананні саліста Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра Гелаха. Прагучаць творы такіх кампазітараў як А. Гурылёў, А. Варламаў, Дж. Вердзі, І. Кальман, неапалітанскія песні.

Трэцім канцэртам у цыкле стане вечар камернай музыкі — 23 жніўня. Творы такіх аўтараў як А. Вівальдзі, А. Пьяцола, А. Пярт, А. Вілольда ды іншых выканаюць Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Кацярына Архіпава (скрыпка), Юлія Рахкоўская (віяланчэль).

Падрабязней дазнацца пра падзею можна на сайце музея.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: