Саша Філіпенка выклаў вёрстку сваёй новай кнігі «Слон» у сеціва. Беларускі пісьменнік зрабіў гэта пасля таго, як прапагандысты «ўрэгулявалі» пытанне з продажамі яго рамана ў Беларусі.
«Падаецца, у Беларусі ёсць праблемы з чытаннем «Слана», таму я выклаў вёрстку ў сеціва бясплатна. Шаноўныя чытачы, раздрукоўвайце і чытайце», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Паводле дадзеных выдавецтва «Янушкевіч», раман Сашы Філіпенка «Слон» знаходзіцца на першым месцы па анлайн-продажах крамы «Кнігаўка» за ліпень.
Нагадаем, 3 жніўня Саша Філіпенка паведаміў у Фэйсбуку, што яго новы раман «Слон» на тэму вайны ва Украіне можна купіць на маркетплэйсе ў Беларусі. На гэта звярнулі ўвагу беларускія прапагандысты. Супрацоўнік СТБ Рыгор Азаронак заявіў, што Філіпенка «вельмі рана ўзрадаваўся». А ў іншым праўладным канале паабяцалі на працягу сутак «урэгуляваць» пытанне з продажам кнігі ў Беларусі.
Ужо праз некалькі гадзін стала немагчыма набыць твор, паведамлялася, што кнігі няма ў наяўнасці.
Спампаваць раман можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram