Беларускія музыкі Света Бень і Галя Чыкіс выклалі ў сеціва новы трэк. Ён прысвечаны ўсім людзям, якія здзейснілі і здзяйсняюць прыгожыя ўчынкі.
Кампазіцыю «Самый красивый» можна паслухаць на Bandcamp.com.
— Сегодня у нас с Галина Озеран вышла новая песня. В ней много нежности и благодарности. И веры в то, что красота никуда не исчезает, даже если покидает видимый нами мир. Об этом даже написано в учебниках физики в главе о сохранении энергии. И в других хороших книгах, — пракаментавала навіну Света Бень.
У кампазіцыі распавядаецца гісторыя хлопчыка Матвея, які аднойчы заступіўся за дзяўчат у лагеры. Мінімалістычнае электроннае абрамленне асноўнай тэмы; пры гэтым кампазія адметная тым, што ў ёй выкарыстоўваецца рэчытатыў.
На іншыя музычных пляцоўках трэк мусіць з’явіцца 10 сакавіка.
Нагадаем, што плытка Светы Бень і Галі Чыкіс «Прыём!», якая выйшла напрыканцы мінулага года, трапіла ў топ-5 лепшых альбомаў па версіях шматлікіх беларускіх выданняў. На дадзены момант музыкі жывуць і працуюць у Берліне.
Падтрымаць аўтарак можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: