«Сам» — новая кніга паэзіі Уладзіміра Някляева выйшла ў Польшчы

Двухмоўная кніга паэзіі Уладзіміра Някляева ўчора была прэзентавана на Міжнародным літаратурным Фестывалі Мілаша ў Кракаве. Зборнік вершаў і паэм пад назвай «Сам» утрымлівае як арыгіналы, так і польскія пераклады твораў беларускага паэта.

Кніга выдадзена Калегіумам Усходняй Еўропы ім. Я. Новака-Езяранскага ў рамках выдавецкай серыі Інстытута культуры імя Вілы Дэцыуса, адзначаецца на сайце фестывалю. Аўтары перакладаў — Адам Паморскі, Богдан Задура, Чэслаў Сэнюх і Яраслаў Андэрс.

«На прэзентацыя пыталі, чаму такая назва, — распавёў на сваёй старонцы ў сацсетках пра новы зборнік Уладзімір Някляеў. — Адказваў, што сам кнігу напісаў, дык і назваў «Сам». Не будзеш жа публіцы, пераважна польскай (кніга двухмоўная), распавядаць, што ніколі на маёй памяці не былі мы гэтак самі па сабе, як цяпер. І назва «Сам» – як бы ключ да ўсёй кнігі. І да ўсяго нашага жыцця».

Фота: фейсбук Уладзіміра Някляева.

Пачынаецца кніга з верша «Адзін», які з’яўляецца і ключом да зборніка.

Чужы чужым — яны знайшлi свайго,
Не свой сваiм — яны пайшлi з чужымi,
Не тузайся нi з тымi, нi з другiмi.
Як ты адзiн — ты больш за аднаго.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!