Рыжскае міжнароднае біенале RIBOCA вырашылі не праводзіць з-за сувязей заснавальнікаў з Расіяй

Рыжскае міжнароднае біенале сучаснага мастацтва ў Латвіі RIBOCA павінна было адкрыцца 10 жніўня 2023 года.

Аднак было прынята рашэнне яго не праводзіць.

У тлумачэнні арганізатары біенале напісалі, што гэта адбылося таму, што ў кіраўніцтве застаюцца людзі, звязаныя з Расіяй. А «напад Расіі на Украіну зноў распальвае напружанасць у рэгіёне».

Біенале павінна было праводзіцца ў трэці раз, мінулым разам яно таксама было адмененае з-за поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Тады каманда размясціла заяву пра тое, што немагчыма «ўявіць сабе працу над выставай, якая павінна была стаць вялікім святкаваннем мастацтва, павагі і яднання ў той час, пакуль ва Украіне здзяйсняюцца жахлівыя злачынствы«, і пераключыла ўвагу на дапамогу ахвярам канфлікту, стварыўшы адмысловы фонд.

В сакавіку 2022 года RIBOCA спыніла ўсё фінансаванне ад расійскіх фізічных асобаў і крыніц, а таксама перагледзела і ўнесла змены ў раду дырэктараў. Асноўнай крыніцай фінансавання RIBOCA стаў Роберт Уільям Пакара, амерыканскі бізнесмэн і муж заснавальніцы біенале Агніі Міргародскай.

Пра гэтыя змены было паведамлена ў адкрытым лісце, размешчаным на сайце біенале.

Аднак неўзабаве была надрукавана заява пра адмену фестывалю ўвогуле. Спроба біенале перазагрузіцца пасля дыстанцыявання ад сваіх расійскіх вытокаў не зменшыла крытыку ў асяроддзі латвійскай арт-сцэны. «Тое, што мы прапануем, можа проста быць недарэчным або непажаданым у гэтыя цяжкія часы, незалежна ад таго, наколькі добрымі могуць быць нашы намеры», — паведамляецца ў заяве.

Заснавальніцай міжнароднага біенале сучаснага мастацтва Ribоca з’яўляецца Агнія Міргародская, яна мае як расійскія, так і літоўскія карані. Раней яна атрымлівала дабрачынную падтрымку ад свайго бацькі Генадзя Міргародскага, расійскага рыбалоўнага магната.

Рыжскае міжнароднае біенале сучаснага мастацтва (RIBOCA) — самы вялікі фестываль сучаснага мастацтва ў Латвіі.

У 2018-м яно праводзілася ўпершыню пад слоганам «Гэта было назаўжды, пакуль не скончылася» (цытата з кнігі антраполага Аляксея Юрчака пра распад СССР). Адзін з яе экспанатаў — паліцэйскі трэнажор для падаўлення народных хваляванняў — вельмі красамоўна прадказаў нашу будучыню. Траціна ўдзельнікаў фестывалю паходзіла з Латвіі, Літвы і Эстоніі.

У 2020-м біенале прайшло ў другі раз, нават нягледзячы на каронавірус. Праекты размясціліся пад адкрытым небам, а большасць аўтараў паходзіла з балтыйскіх краін.

Слоган галоўнай выставы біенале 2023 года — «There Is an Elephant in the Room», меркавалася, што выстава павінна была ініцыяваць складаны, але змястоўны дыялог па нязручных пытаннях, якія закранаюць сёння чалавецтва ў глабальным маштабе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!