Арганізатары фэсту Viva Braslav назвалі выступоўцаў: гэта беларускі выканаўца LYRIQ і расійскія артысты Дзіма Білан, МОТ, Ваня Дзмітрыенка, гурты «Комната культуры», «Давай на ты».
Частка ўдзельнікаў падтрымліваюць вайну ва Украіне. Так, Дзіма Білан за паездку ў акупаваны Крым трапіў у базу звестак украінскага Цэнтра «Міратворац», а Канада ў 2023 годзе ўключыла Білана ў спіс «расійскіх агентаў дэзінфармацыі» за распаўсюд прапаганды.
Артыст МОТ (Мацвей Мельнікаў) таксама ў базе «Міратворца», ён удзельнічаў прапагандысцкіх мерапрыемствах у акупаваным Крыме. У кастрычніку 2022-га МОТ трапіў пад украінскія санкцыі за падтрымку расійскай агрэсіі.
Фэст Viva Braslav пройдзе на Браслаўскіх азёрах з 24 па 26 ліпеня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
